Юзаф Антоні Салагуб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Антоні Салагуб
Józef Antoni Sołłohub
Juzef Antoni Sałahub. Юзэф Антоні Салагуб (1753).jpg
Юзаф Антоні Салагуб
POL CoA Prawdzic.png
Герб «Праўдзіц»
Ваявода віцебскі
1752 — 1781
Папярэднік: Марцыян Міхал Агінскі
Пераемнік: Юзаф Прозар
 
Нараджэнне: 26 ліпеня 1709(1709-07-26)
Смерць: 4 мая 1781(1781-05-04) (71 год)
Варшава
Род: Салагубы
Бацька: Ян Міхал Салагуб
Маці: Алена Шамоўская
Жонка: Антаніна Тэрэза Агінская
Дзеці: няма
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла

Юзаф Антоні Салагуб (26 ліпеня 17094 мая 1781) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Кашталян жамойцкі (17421748) і віцебскі (17481752), ваявода віцебскі1752).

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1720-х у замежным падарожжы. Падчас бескаралеўя ў 1733 падтрымліваў кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага. Разам з ім быў у аблозе ў Гданьску. Пасля капітуляцыі Гданьска прызнаў уладу Аўгуста III. Потым збег у Каралявец да Станіслава Ляшчынскага і канчаткова прызнаў уладу Аўгуста III толькі ў 1736.

У 1737 жамойцкі дэпутат Трыбунала ВКЛ, абраны маршалкам Духоўнага трыбунала ВКЛ. Пасол на соймы 1736, 1738, 1740. У 1750 атрымаў ордэн Белага Арла. Віцебскі дэпутат і маршалак Трыбунала ВКЛ 1751. З гэтага часу зблізіўся з Чартарыйскімі. Пры іх падтрымцы 7 кастрычніка 1751 абраны віцебскім ваяводам.

У 1758 насуперак пазіцыі Чартарыйскіх прызнаў выбар курляндскім герцагам каралевіча Караля. Гэта зблізіла яго з Радзівіламі. У 1759—1760 актыўна дапамагаў жонцы памерлага брата Антонія Юзафа Брыгіце Петранелі ў справе абароны Азярышчынскага староства ад прэтэнзій кароннага гетмана Яна Клеменса Браніцкага. Быў малаактыўным саюзнікам Радзівілаў і ў час бескаралеўя 1763—1764 адразу перайшоў на бок Чартарыйскіх. Прымаў прысягу на Пакта канвента караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага і быў вызначаны ў склад соймавага суда.

Адмовіўся прынесці прысягу расійскай імператрыцы Кацярыне II пасля падзелу Рэчы Паспалітай 1772 са сваіх уладанняў, якія апынуліся ў Расійскай імперыі. Кацярына II за асабістыя заслугі пакінула Салагубу гэтыя ўладанні. У 1776 абраны ў Скарбовы дэпартамент Пастаяннай Рады. Пасля не праяўляў актыўнасці ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З роду Салагубаў, сын вялікага літоўскага падскарбія Яна Міхала Салагуба і яго першай жонкі Алены з Шамоўскіх, брат Антонія Юзафа.

Быў жанаты з Антанінай Тэрэзай Агінскай, дачкой Караля Агінскага. Дзяцей не пакінуў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]