Антон Іванавіч Лапацін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Іванавіч Лапацін
руск.: Антон Иванович Лопатин
Дата нараджэння 18 студзеня 1897(1897-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1965(1965-04-09) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя;
 РСФСР;
 СССР
Род войскаў кавалерыя, пяхота
Гады службы 19161954
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў 37-я армія
9-я армія
62-я армія
34-я армія
11-я армія
13-ы гвардзейскі стралковы корпус
2-і гвардзейскі стралковы корпус
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Ордэн Чырвонага Сцяга
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антон Іванавіч Лапацін (18 студзеня 18979 красавіка 1965) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-лейтэнант (1942 год), Герой Савецкага Саюза (19 красавіка 1945 год, зорка № 7119), член КПСС з 1919 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся ў вёсцы Каменная цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Беларус[1].

На ваеннай службе з 1916 года. У гады Першай сусветнай вайны ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.

У Чырвонай Арміі з 1919 года, удзельнік грамадзянскай вайны. Ваяваў у складзе 1-й Коннай арміі  (руск.) супраць войскаў Дзянікіна і Урангеля, памочнік камандзіра эскадрону, затым камандзір эскадрону.

У Вялікую Айчынную вайну ўступіў у званні генерал-маёра, у ходзе вайны камандуючы 37-й арміяй  (руск.), якая ўдзельнічала ў 1941 годзе ў Растоўскай наступальнай аперацыі  (руск.) Паўднёвага фронту.

З верасня 1942 года — камандуючы 62-й арміяй  (руск.) Сталінградскага фронту, з кастрычніка 1942 года — 34-й, з сакавіка 1943 года — 11-й арміямі на Паўночна-Заходнім фронце, удзельнічаў у Старарускай аперацыі  (руск.) ў сакавіку 1943 года.

Магіла Лапаціна на Новадзявочых могілках Масквы.

Са студзеня па ліпень 1944 года — намеснік камандуючага 43-й арміяй.

У ліпені 1944 года па асабістай просьбе прызначаны камандзірам 13-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Прыбалтыкі, ва Усходне-Прускай аперацыі, у штурме Кенігсберга і ліквідацыі земландскай групоўкі праціўніка.

На Парадзе Перамогі ў Маскве А. І. Лапацін камандаваў зводным палком 1-га Прыбалтыйскага фронту.

У ліпені 1945 года А. І. Лапацін быў прызначаны камандзірам 2-га асобнага стралковага корпуса Забайкальскага фронту.

Пасля вайны скончыў вышэйшыя акадэмічныя курсы Вышэйшай ваеннай акадэміі  (руск.) імя К. Я. Варашылава. Служыў на розных пасадах у штабах вайсковых акругаў. У 1954 годзе сышоў у запас.

Памёр 9 красавіка 1965 года, пахаваны на Новадзявочых могілках горада Масквы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Великая Отечественная. Командармы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Антон Іванавіч Лапацін на сайце «Героі краіны»