Антон Антонавіч Лабуда
Антон Лабуда | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 2011 (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Анто́н Анто́навіч Лабуда́ (9 красавіка 1923, в. Бакуны, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — 8 красавіка 2011) — беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Бакуны Пружанскага павета ў сялянскай сям'і Антона Ульянавіча і Феадосіі Пракоп'еўны. Пасля сканчэння чатырохгадовай вясковай школы паступіў у пружанскую польскую гімназію. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР скончыў ужо рускамоўную гімназію.
З 1944 ў Чырвонай Арміі, разведчык. Пасля вайны працягнуў атрыманне адукацыі ў педагагічным вучылішчы, пасля сканчэння якога атрымаў права паступаць у любую ВНУ без уступных іспытаў як медаліст і ўдзельнік ВАВ. Ён абраў фізічны факультэт БДУ (1949—1954). Падчас навучання вёў фізічны гурток у мінскім Доме піянераў, каб займець фінансавую самастойнасць.
У 1959 абараніў дысертацыю па плазмавай тэматыцы на ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Ад 1960 працуе дацэнтам кафедры эксперыментальнай фізікі і фізічнай электронікі БДУ, намеснік дэкана фізічнага факультэта па навуковай працы. З 1962 — адзін з вядучых вучоных новаадчыненага радыёфізічнага аддзялення факультэта.
У 1976 стаў першым дэканам адчыненага факультэта радыёфізікі і электронікі. За пяць гадоў працы на гэтай пасадзе арганізаваў падрыхтоўку больш за 500 спецыялістаў-радыёфізікаў, вылучыў прафесара факультэта на пасаду дырэктара НДІ ПФП.
У 1980 ачоліў кафедру радыётэхнікі і фізічнай электронікі[2]. У 1988 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Спектральна-аптычная дыягностыка плазмы для мэт мікраэлектронікі». Ад 1992 — прафесар кафедры фізічнай электронікі.
Памёр 8 красавіка 2011.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Исследование импульсного разряда через тонкую металлическую проволочку: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук / М-во высш. образования СССР, Белорус. гос. ун-т им. В.И. Ленина, Физ. фак (1959)
- Физическая микроэлектроника: Курс лекций / А.А.Лабуда,Н.Н.Никифоренко (2001)
- Радиоэлектроника: Курс лекций / А.А.Лабуда, Н.Н.Никифоренко (2002)
Зноскі
- ↑ Заслужаныя дзеячы . Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Праверана 8 чэрвеня 2012.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 1 снежня 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жыццяпіс на старонцы ФРіКТ БДУ(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 2011 годзе
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Навучэнцы гімназіі імя Адама Міцкевіча (Пружаны)
- Выкладчыкі БДУ
- Фізікі Беларусі
- Заслужаныя працаўнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны