Антон Аляксандравіч Багданаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антон Багданаў)
Футбол
Антон Багданаў
Поўнае імя Антон Аляксандравіч Багданаў
Нарадзіўся 27 красавіка 2001(2001-04-27) (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Жодзіна-Паўднёвае
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2020   Беларусь Смалявічы 4 (0)
2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 8 (0)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 17 (0)
2023— Беларусь Жодзіна-Паўднёвае
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 сакавіка 2023.

Антон Багданаў (нар. 27 красавіка 2001, Смалявічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Жодзіна-Паўднёвае».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. З 2018 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.

У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[1]. Спачатку гуляў за дубль клуба, 28 жніўня 2020 года дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць дзяржынскага «Арсенала» (1:4, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў канцы другога тайма. 12 верасня 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы з БАТЭ (2:5). У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[2].

У сакавіку 2021 года, пакінуўшы «Тарпеда-БелАЗ», стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[3]. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з Вышэйшай лігі.

У лютым 2022 года падпісаў кантракт з рагачоўскім «Макслайнам»[4]. Гуляў у стартавым складзе, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У сакавіку 2023 года перабраўся ў «Жодзіна-Паўднёвае»[5].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 15 0
2018 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 29 1
2019 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 25 5
2020 (1) дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 14 4
2020 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 4 0
2021 (1) Д1 Спадарожнік Беларусь 8 0
2022 Д2 Макслайн Беларусь 17 0

Зноскі