Антон Дрэкслер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Дрэкслер
Anton Drexler
Антон Дрэкслер
сцяг
1-ы Старшыня НСДАП
сцяг
24 лютага 1920 — 29 ліпеня 1921
Папярэднік: Карл Харэр
Пераемнік: Адольф Гітлер
 
Партыя: НСДАП
Дзейнасць: палітык
Член у:
Нараджэнне: 13 чэрвеня 1884(1884-06-13)
Мюнхен, Германская імперыя
Смерць: 24 лютага 1942(1942-02-24) (57 гадоў)
 
Узнагароды:
Blood Order

Антон Дрэкслер (ням.: Anton Drexler; 13 чэрвеня 1884, Мюнхен, — 24 лютага 1942, там жа) — заснавальнік Нямецкай рабочай партыі («Deutsche Arbeiterpartei»; DAP), якую пазней (пад назвай НСДАП) узначаліў Гітлер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын чыгуначнага рабочага. У 1902—23 гадах працаваў слесарам. У 1917 годзе ўступіў у толькі што заснаваную Нямецкую айчынную партыю. Таксама стаў членам Нямецкага акультнага таварыства Туле.

Палітычным настаўнікам Дрэкслера, быў доктар Паўль Тафель — дырэктар кампаніі MAN, які таксама быў членам «Таварыства Туле» і, акрамя таго, з'яўляўся лідарам Пангерманскага саюза. Асноўнай ідэяй доктара было стварэнне нацыяналістычнай партыі, якая б абапіралася на рабочых, у адрозненне ад падобных партый сярэдняга класа.

У сакавіку 1918 са сваімі калегамі заснаваў «Свабодны рабочы камітэт за добры мір» (ням.: Freier Arbeiterausschuß für einen guten Frieden), а пазней у тым жа годзе — кансерватыўны «Палітычны рабочы кружок» (Камітэт Незалежных рабочых).

5 студзеня 1919 года разам з Карлам Харэрам у піўной Штэрнекерброй заснаваў Нямецкую рабочую партыю, якая 24 лютага 1920 года была пераназвана ў Нацыянал-сацыялістычную нямецкую рабочую партыю. У студзені 1919 года Дрэкслер апублікаваў артыкул «Крушэнне пралетарскіх Інтэрнацыяналаў і крах ідэі ўсеагульнага братэрства». У тым жа годзе з'явіўся памфлет «Маё палітычнае абуджэнне. З дзённіка нямецкага рабочага-сацыяліста», на які звярнуў увагу малады Гітлер.

Неўзабаве пасля таго, як Гітлер упершыню з'явіўся на сходзе Нямецкай рабочай партыі, ён стаў яе актыўным удзельнікам і ў 1921 годзе стаў яе новым старшынёй. Дрэкслер, які губляў уплыў, спрабаваў за яго спіной весці перамовы аб аб'яднанні з іншымі правымі партыямі. 25 ліпеня 1921 года Дрэкслер звярнуўся ў паліцыю з заявай аб правакацыйнай дзейнасці Гітлера. 29 ліпеня 1921 года Гітлер быў абраны старшынёй партыі. Дрэкслер быў прызначаны «ганаровым старшынёй» і захоўваў гэту пасаду да 1923 года. У Піўным путчы 1923 года Дрэкслер не ўдзельнічаў. З 1923 года, пасля забароны партыі, Дрэкслер уваходзіў у «Народны блок», у 19241928 гадах абіраўся ў дэпутаты баварскага ландтага. Пасля аднаўлення дзейнасці партыі ў 1925 годзе ён не прымаў удзелу ў яе дзейнасці, а пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў 1933 годзе зноў уступіў у партыю. У 1934 годзе быў узнагароджаны «Ордэнам крыві» (памятным медалём у гонар путчу 1923 года), аднак больш не адыгрываў у палітыцы ніякай ролі.

Гітлер апісаў яго ў «Майн Кампф» як чалавека, які «не быў салдатам», які «не прайшоў дастатковай школы жыцця», і таму застаўся чалавекам слабым і меў сумненні.

У папулярнай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гейден К. История германского фашизма. — М.-Л.:Госсоцэкономиздат, 1935

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]