Антон Генадзевіч Новік
| Поўнае імя | Антон Генадзевіч Новік | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
23 ліпеня 1998[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||
| Рост | 177 см | |||||||||||||||||||||
| Вага | 72 кг[3] | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Антон Новік (нар. 23 ліпеня 1998, Ждановічы) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Энергетыка».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец СДЮШАР футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба і неўзабаве замацаваўся ў складзе.
15 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў двух матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.
У сакавіку 2018 года быў арандаваны жыткавіцкім ЮАС[4], у складзе якога неўзабаве замацаваўся ў якасці іграка асновы. У студзені 2019 года пакінуў ЮАС[5].
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[6]. Зноў стаў выступаць за дубль мінчан, толькі ў адным матчы Вышэйшай лігі выйшаў на замену. У жніўні 2019 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан», дзе згуляў толькі ў чатырох матчах.
У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды. Гуляў пераважна за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[7] і неўзабаве стаў іграком да «Смаргоні»[8], дзе гуляў да канца сезона.
У 2021—2023 гадах выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», а ў пачатку 2024 года далучыўся да мінскага «Энергетыка».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2016 | дубль | Мінск | 11 | 1 | |
| 2017 | Д1 | Мінск | 3 | 0 | |
| 2018 | Д2 | ЮАС | 23 | 3 | |
| 2019 (1) | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
| 2019 (2) | Д2 | Нафтан | 4 | 0 | |
| 2020 (1) | Д1 | Белшына | 2 | 0 | |
| 2020 (2) | Д2 | Смаргонь | 11 | 0 | |
| 2021 | Д3 | Вікторыя | 15 | 10 | |
| 2022 | Д3 | Вікторыя | 22 | 11 | |
| 2023 | Д3 | Вікторыя | 16 | 6 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Anton Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://footballfacts.ru/person/545305
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/anton_novik/
- ↑ "Минск" отдал Новика в аренду в ЮАС (руск.). football.by (1 сакавіка 2018). Праверана 7 жніўня 2024.
- ↑ Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 7 жніўня 2024.
- ↑ "Минск" продлил контракт с нападающим (руск.). football.by (14 лютага 2019). Праверана 7 жніўня 2024.
- ↑ Футбол. "Белшину" покинули пятеро игроков (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2020. Праверана 10 ліпеня 2020.
- ↑ Новик перешел из "Белшины" в "Сморгонь" (руск.). football.by (15 ліпеня 2020). Праверана 7 жніўня 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.