Антон Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі
Дуброва
Дуброва
маршалак шляхты Чавускага павета
1857 — 1863

Нараджэнне 1816
Смерць 6 лістапада 1878(1878-11-06)[1]
Месца пахавання
Род Цеханавецкія
Бацька Станіслаў Юзафавіч Цеханавецкі
Маці Вікторыі са Здзяхоўскіх[d]
Адукацыя
Бітвы

Антон (Атон) Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі (польск.: Otton Edmund Ciechanowiecki; 1816 — 6 лістапада 1878, Парыж) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Станіслава Іосіфавіча Цеханавецкага і Вікторыі са Здзяхоўскіх.

Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі і, верагодна, у Імператарскай гвардзейскай кадэцкай школе ў Пецярбургу. Скончыў Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Служыў у Паўлаўскім лейб-гвардыі палку. У 1837 годзе быў пісарам у канцылярыі маршалка шляхты Мсціслаўскага павета. Скончыў службовую дзейнасць у 1840 г. у чыне калежскага рэгістратара[2].

У 1857—1863 гадах маршалак дваранства Чавускага павета[3]. Уласнік маёнтка Дрыбін[2].

Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў[3]. У ноч з 6 на 7 мая 1863 г. пасля першай бітвы пад Горкамі ў Дрыбіне спыніўся атрад Звярдоўскага «Тапор». За ўдзел у паўстанні быў асуджаны на ссылку ў Шадрынск у Сібір (1865—1867). Пасля амністыі ў 1867 годзе эміграваў у Францыю[2].

Памёр бяздзетным 6 лістапада 1878 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз, квадрат 57, рад 3 з поўначы, магіла 5 з захаду[2].

Зноскі

  1. Otton Edmund Ciechanowiecki // https://baza-nazwisk.de/suche.html?data=65261
  2. а б в г Otton Edmund Ciechanowiecki
  3. а б Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]