Перайсці да зместу

Антуан дэ Бурбон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антуан дэ Бурбон
фр.: Antoine de Bourbon
Антуан дэ Бурбон. Партрэт працы Франсуа Клуэ, 1560 г.
Антуан дэ Бурбон. Партрэт працы Франсуа Клуэ, 1560 г.
Сцяг Кароль Навары
25 мая 1555 — 17 лістапада 1562
Сумесна з Жанна д’Альбрэ (1555 — 1562)
Сцяг герцаг дэ Вандом
25 сакавіка 1537 — 17 лістапада 1562
Папярэднік Карл IV дэ Бурбон
Пераемнік Генрых IV Наварскі

Нараджэнне 22 красавіка 1518[1][2][…]
Смерць 17 лістапада 1562[1][2][…] (44 гады)
Месца пахавання
Род Бурбоны
Бацька Карл IV дэ Бурбон
Маці Франсуаза Алансонская
Жонка Жанна д'Альбрэ
Дзеці сыны: Генрых, Генрых III Наварскі, Людовік
дочкі: Мадлен, Кацярына дэ Бурбон
ад Луізы дэ ла Бердэзьер
сын: Карл III дэ Бурбон (архібіскуп Руанскі)
Дзейнасць палітыка[3] і ваенная справа[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антуан дэ Бурбон (фр.: Antoine de Bourbon, duc de Vendome; 22 красавіка 1518 — 17 лістапада 1562) — герцаг дэ Вандом, глава дому Бурбонаў (15371562), кароль Навары (15551562), бацька першага французскага караля з дому Бурбонаў Генрыха IV Наварскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Антуан дэ Бурбон нарадзіўся ў Ла-Феры, Пікардыя, Францыя, і быў сынам Карла IV дэ Бурбон, герцага Вандомскага (2 чэрвеня 148925 сакавіка 1537) і яго жонкі Франсуазы Алансонскай (149014 верасня 1550)[4]. Старэйшы брат герцага Энгіенскага і Луі дэ Бурбона, прынца Кандэ.

20 кастрычніка 1548 года ў Мулене Антуан ажаніўся з Жаннай д’Альбрэ, дачкой Генрыха д’Альбрэ, караля Навары, і яго жонкі Маргарыты Ангулемскай[5]. Дзякуючы гэтаму шлюбу, пасля смерці цесця ў 1555 годзе, ён стаў графам Фуа, Бігора, Арманьяка, Перыгора, віконтам Беарна і каралём Навары. Навара была акупавана Іспаніяй у 1512 годзе, і Антуан паспрабаваў вярнуць яе сабе.

Герцаг ніколі не меў цвёрдых рэлігійных перакананняў і досыць лёгка змяняў сваю канфесійную прыналежнасць у залежнасці ад сітуацыі[6]. У перыяд міру вярнуўся да каталіцтва, што аддаліла яго ад жонкі[7]. Меў сувязь з Луізай дэ Ла Берадзьер, «красуняй Руэ», якая ў 1555 годзе нарадзіла яму сына (Шарль III дэ Бурбон (15541610), архібіскуп руанскі). Антуан праславіўся як легкадумны і ненадзейны чалавек. Ён часта расчароўваў сваіх паслядоўнікаў, заляцаючыся са сваімі праціўнікамі.

Хоць ягоны брат і быў главой пратэстантской фракцыі, Антуан не меў жадання марнаваць большую частку свайго жыцця на барацьбу з каралём Францыі. Калі Кацярына Медычы, рэгентка пры сваім малалетнім сыне Карле IX Французскім, прапанавала яму ў 1561 годзе пасаду генерал-лейтэнанта каралеўства, герцаг пагадзіўся[8]. Калі ягоная жонка ў 1562 годзе дазволіла гугенотам разграміць капліцу Вандомаў і цэрквы ў горадзе, ён пагражаў адправіць яе ў жаночы кляштар[9]. У выніку ёй давялося шукаць прытулку ў Беарне.

У тым жа годзе ён аблажыў і ўзяў захоплены гугенотамі Руан, дзе і быў смяротна паранены 13 лістапада 1562 года[5]. Памёр недалёка ад Андэлі (Эр).

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Герб Антуана дэ Бурбона.

Дзеці ад Жанны д’Альбрэ:

Дзеці ад Луізы дэ ла Бердэзьер:

  • Шарль (1554—1610), архібіскуп Руанскі

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Antonio de Borbón // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Anthony Of Bourbon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Trevor Dupuy, Curt Johnson and David L. Bongard, The Harper Encyclopedia of Military Biography, (Castle Books: Edison, 1992), 98.
  5. а б Dupuy, Trevor, 98.
  6. Mack P. Holt, The French Wars of Religion, 1562–1629, (Cambridge University Press: New York, 2005), 52.
  7. Robin, Larsen and Levin. p. 3.
  8. Duruy, Victor, John Franklin Jameson and Mabell Shippie Clarke Smith, A History of France, (Thomas Y. Crowell Co.:New York, 1920), 338.
  9. Bryson, David, 299.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семёнов И. С. Христианские династии Европы. Династии, сохранившие статус владетельных. Генеалогический справочник / Научный редактор Е. И. Куксина. Предисловие О. Н. Наумов. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2002. — 494 с. — 3000 экз. — ISBN 5-224-02516-8
  • Устинов В. Г. Столетняя война и Войны Роз. — М.: АСТ: Астрель, Хранитель, 2007. — 637 с. — (Историческая библиотека). — 1500 экз. — ISBN 978-5-17-042765-9