Краснабярэжскі сельсавет (Жлобінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краснабярэжскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Красны Бераг
Дата ўтварэння 14 жніўня 1937
Насельніцтва (2009) 3 486
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2334
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Краснабярэ́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Красны Бераг.

Утвораны 14 жніўня 1937 года ў складзе Жлобінскага раёна БССР падчас разбуйнення Казіміраўскага сельсавета і скасавання Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 красавіка 1948 года ў склад новаўтворанага Ракцянскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Грачухі і Дубрава)[1]. 25 снежня 1962 года ў склад Рагачоўскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (Антушы, Гарбачоўка, Гарбачоўская Рудня, Красная Слабада, Марусенька, Сенажаткі і Ухватаўка)[2], якія 24 студзеня 1963 года ўключаны ў склад Побалаўскага сельсавета[3]. 26 верасня 1968 года ў склад сельсавета з Побалаўскага сельсавета Рагачоўскага раёна вернуты 3 населеныя пункты (Гарбачоўка, Красная Слабада і Марусенька)[4]. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Радушскага сельсавета.

У склад Краснабярэжскага сельсавета ўваходзілі зараз неіснуючыя паселішчы: да 1962 года пасёлак вучгаса «Красны Бераг», пасёлак чыгуначнай станцыі «Красны Бераг», хутары Прырэчча, Рассвет, Цёсы; да 1966 года хутар Кадзішча; да 1974 года вёска Прыстань.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3486 чалавек[5], з іх 86,3 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,3 % — цыганы, 0,9 % — палякі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.