Перайсці да зместу

Апанас Атава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Апанас Майсеевіч Канановіч)
Апанас Атава
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Апанас Майсеевіч Канановіч
Дата нараджэння 8 (21) мая 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 1962(1962-10-28) (59 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, настаўнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апана́с Ата́ва, сапраўднае імя Апана́с Майсе́евіч Канано́віч (8 (21) мая 1903, в. Нявязцы, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 28 кастрычніка 1962) — беларускі паэт. Сябра літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

Нарадзіўся 8 (21) мая 1903 года ў вёсцы Нявязцы Слуцкага павета ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу, працаваў на бацькоўскай гаспадарцы[1].

Пачаў пісаць вершы з 1922 года. У 1925 годзе быў дэлегатам першага з’езда літаратурнага аб’яднання «Маладняк», а ў яго Слуцкай філіі, якая дзейнічала ў 1925—1927 гадах лічыўся адным з самых актыўных і здольных літаратараў. З 1926 года працаваў настаўнікам у школах Слуцкага, Любанскага, Лунінецкага раёнаў. Уваходзіў у згуртаванне «Літаратурна-мастацкая камуна»[2], пасля яе ліквідацыі зноў прыняты ў «Маладняк»[1].

У 1939 годзе скончыў Менскі настаўніцкі інстытут.

Месца пахавання доўгі час было невядомае, хоць ва ўсіх даведніках была дакладная дата смерці[2]. Магіла выяўлена ўлетку 2024 года ў час палявых генеалагічных пошукаў на могілках у вёсцы Нявязцы[3].

Першы верш быў надрукаваны ў слуцкай акруговай газеце «Вясковы будаўнік» у 1925 годзе. Вершы публікаваліся таксама ў зборніку «Слуцкія песняры» (Менск, 1926), літаратурным альманаху «Уздым», часопісе «Росквіт» і інш. выданнях. Пісаў таксама фельетоны, вядомы фрагменты аповесці «Цыганскі пасёлак — камуна» (1930)[2].

У вершах паэтызаваў сялянскую працу. У паэзіі Апанасы Атавы адчуваецца ўплыў Янкі Купалы — у паэтычнай інтанацыі, рытміцы, вобразных сродках, які часам ператвараецца ў простае перайманне. Як адзначае літаратуразнаўца Ірэна Багдановіч, лірычная ўзнёсласць вершаў мяжуе з дэкларацыйнасцю, эмацыянальнасць — з недастаткова глыбокім пранікненнем у сутнасць з’яў[1].

  1. а б в Беларускія пісьменнікі 1992, с. 132.
  2. а б в Атава Апанас – Белліт  (6 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2024.
  3. reform.news. У Беларусі, верагодна, знайшлі магілу паэта-маладнякоўца Апанаса Атавы — фота (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by) (5 жніўня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.