Арахісавы алей
Арахісавы алей - алей з землянога арэха (арахісу).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вадкасць бясколерная ці зеленавата-жоўтага колеру, t застывання ад 3 да -5°С, шчыльнасць 0,91-0,92×10³ кг/м³, не раствараецца ў вадзе; невысыхальны.
Мае 13-23% насычаных кіслот (C14 — C24), 39-70% алеінавай і 13-38% лінолевай кіслот.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]У ежу
[правіць | правіць зыходнік]Часта выкарыстоўваецца ў кітайскай кухні, а таксама у кухнях Паўднёвай і Паўднёва-усходняй Азіі, для прыгатавання ежы, а ў выпадку смажанага алею, для дадатковага водару.
Выкарыстоўваецца як самастойны харчовы прадукт і ў вытворчасці маянэзаў, маргарыну, мылу, медыцынскіх мазяў.
Антыаксіданты, такія як вітамін Е, часам дадаюць, каб палепшыць тэрмін захоўвання алею.[1]
Біядызель
[правіць | правіць зыходнік]У 1900 годзе на Парыжскай выстаўцы кампанія Otto па просьбе французскага ўрада прадэманстравала, што арахісавы алей можа быць выкарыстаны ў якасці крыніцы паліва для дызельных рухавікоў. Гэта была адна з першых дэманстрацый біядызельнай тэхналогіі[2].
Зноскі
- ↑ Chu, Yan-Hwa; Hsu, Hsia-Fen (1999). "Effects of antioxidants on peanut oil stability". Food Chemistry. 66: 29–34. doi:10.1016/S0308-8146(98)00082-X.
- ↑ Peanut Biodiesel . Boiled Peanut World (4 кастрычніка 2010). Праверана 3 August 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арахісавы алей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Арахісавы алей на Вікісховішчы |
- Арахісавы алей Архівавана 27 лютага 2013. на сайце Peanut Institute
- Арахісавы алей на сайце WebMD