Абляпіхавы алей
Выгляд
Абляпі́хавы алей — алей з пладоў абляпіхі, атрымліваемы экстракцыяй сланечнікавым алеем.
Уласцівасці і склад
[правіць | правіць зыходнік]Вадкасць ад светла-жоўтага да аранжава-карычневага колеру. Тэмпература застывання −20 °C. Шчыльнасць каля 920 кг/м³. Раствараецца ў арганічных растваральніках. Не раствараецца ў вадзе. У склад алею ўваходзяць: насычаныя тлустыя кіслоты (11—12 %), алеінавая кіслата (23—42 %), лінолевая кіслата (32—36 %), ліналетавая кіслата (17—27 %), караціны, караціноіды, вітамін E.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Абляпіхавы алей валодае антысептычнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваецца ў медыцыне ў якасці сродку пры апёках, пашкоджаннях скуры, язвавых захворваннях і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 28.