Аркадзь Іванавіч Вольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аркадзь Іванавіч Вольскі
 
Партыя: КПСС (1958—1991)
Адукацыя: Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС»[d]
Прафесія: інжынер-металург
Дзейнасць: інжынер
Нараджэнне: 15 мая 1932(1932-05-15) (86 гадоў)
Добруш, Гомельская вобласць, БССР, СССР
Смерць: 9 верасня 2006(2006-09-09)[1] (74 гады)
Масква, Расія
Пахаванне: Новадзявочыя могілкі
 
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн «За заслугі» II ступені Medal50Celina.png
Дзяржаўная прэмія СССР — 1970

Арка́дзь Іва́навіч Во́льскі (15 мая 1932, г. Добруш Гомельскай вобласці9 верасня 2006, Масква) — савецкі і расійскі грамадскі дзеяч. Член ЦК КПСС (1986—1991). Дэпутат ВС РСФСР (1984—1986). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1986—1989). Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член РАЕН. Прэзідэнт РСПП у 1990—2005 гг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Маці — Вольская Ганна Сямёнаўна (1906—1973), бацька — Вольскі Іван Паўлавіч (1896—1975), абодва родам з Беларусі. Сям’я Вольскіх да вайны жыла ў г. Гродне. З пачаткам вайны Іван Паўлавіч Вольскі быў закліканы на фронт у чэрвені 1941 года і ваяваў да 1944, калі атрымаў раненне. Пасля вайны Іван Паўлавіч працаваў дырэктарам школы ў Бранскай вобласці, адначасова выкладаў там гісторыю. Ганна Сямёнаўна Вольская пасля пачатку вайны працавала ў штабе партызанскага руху ў г. Маскве, пасля вайны ў аддзеле народнай адукацыі ЦК КПСС, інструктарам.

Напачатку войны пры адступе савецкіх войскаў трапіў у дзіцячы дом у Хвалынск (Саратаўская вобласць). (Да канца вайны сям’я знайшлася.)

Займаўся боксам і фехтаваннем.

Скончыў з адзнакай Маскоўскі інстытут сталі і сплаваў у 1955, інжынер-металург (да 1956 года інстытут насіў назву «Маскоўскі інстытут сталі імя І. В. Сталіна»).

У 1955—1969 гадах працаваў на Маскоўскам аўтазаводзе імя І. А. Ліхачова, прайшоў шлях ад памочніка майстра, майстра і начальніка 3-га ліцейнага цэха да начальніка ліцейнай вытворчасці і сакратара парткама ЗІЛ.

Стаў ініцыятарам шэрага тэхнічных навін і ў 1970 быў ганараваны Дзяржаўнай прэміі СССР.

У 1969—1990 гадах працаваў у ЦК КПСС — узначальваў сектар аўтамабільнай прамысловасці аддзела машынабудавання, потым працаваў у пасады намесніка начальніка аддзела машынабудавання, з 1985 г. узначальваў аддзел машынабудавання ЦК. Прымаў наўпросты актыўны ўдзел у стварэнні гігантаў айчыннай аўтамабільнай прамысловасці ВАЗ і КАМАЗ.

З 1983 па 1984 год быў прызначаны памочнікам па эканоміцы Генеральнага сакратара ЦК КПСС Ю. Андропава[2]. У перыяд з 1984 па 1985 год памочнік па эканоміцы Генеральнага сакратара ЦК КПСС К. У. Чарненка[3][4].

У 1986 годзе правёў тры месяцы на Чарнобыльскай АЭС, беручы ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі. У 1988—1990 гадах па даручэнні М. С. Гарбачова, А. Вольскі ўзначальваў Камітэт асобага кіравання Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласцю. У 1989 годзе 92% насельніцтва Карабаха — і армяне, і азербайджанцы — абралі А. Вольскага народным дэпутатам СССР.

Пасля жнівеньскіх падзей 1991 года прызначаны намеснікам кіраўніка Камітэта па аператыўным кіраванні народнай гаспадаркі СССР, адказваў за прамысловасць і абаронны комплекс. У 1995 годзе ён быў намеснікам кіраўніка дэлегацыі па мірным вырашэнні канфлікту ў Чачэнскай Рэспубліцы.

У 1990 годзе А. І. Вольскі пры ўдзеле Е. П. Веліхава (з боку АН СССР) стварыў Навукова-прамысловы саюз, пасля пераназваны ў Расійскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, які сам і ўзначальваў у перыяд з 1990 па 2005 год на пасадзе прэзідэнта РСПП. Сам бізнесам не займаўся. Узнагароджаны шматлікімі савецкімі і расійскімі ордэнамі і ўзнагародамі.

Памёр 9 верасня 2006 года пасля цяжкай і працяглай хваробы (востры лейкоз). Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Зноскі

  1. Arkady Volsky // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jeffrey B. Gayner; Ariel Cohen; Natalia Kuznetsova (19 November 1993). "Who's Who in The Russian Elections". The Heritage Foundation. http://www.heritage.org/research/reports/1993/11/whos-who-in-the-russian-elections. Retrieved on 30 March 2013. 
  3. Arkady Volsky: Kremlin troubleshooter (13 September 2006). Праверана 30 сакавіка 2013.
  4. Richard F. Staar. The Next Coup Attempt In Russia (12 November 1992). Праверана 12 красавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]