Арканія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арканія
Coenonympha arcania (HS).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coenonympha arcania

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  111894
EOL  134425

Арканія, або Сатыр белапалосы (Coenonympha arcania) — від дзённых матылькоў з сямейства аксамітніц.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Arcania (лацінская) — таямнічая, скрытная.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 16-20 мм. Верхні бок пярэдніх крылаў звычайна цёмна-аранжавага колеру, з шырокай карычневай аблямоўкай. Заднія крылы зверху цьмяна-карычневага колеру. На ніжнім баку задніх крылаў маецца светлая краёвая перавязь і добра вылучаюцца пярэдняя вочкавая пляма за межамі перавязі.

Арэал і месцапражыванні[правіць | правіць зыходнік]

Coenonympha arcania 01a (HS).JPG

Еўропа, Урал, Каўказ і Закаўказзе, Малая Азія, Іран. Звычайны і шырока распаўсюджаны від на большай частцы Усходняй Еўропы. На поўначы від не пранікае далей прыбалтыйскіх дзяржаў, а ў Расіі яго арэал распасціраецца ад поўдня Ленінградскай вобласці на ўсход да Паўднёвага Урала. На поўдні не сустракаецца толькі ў Крыму і ў сухастэпавай падзоне стэпавай зоне Украіны.

Засяляе узлескі, абочыны дарог у дубровах і іншых лісцяных і змешаных лясах, паляны. Звычайна сустракаецца ў рэдкалессе і пад полагам лесу. Рэдка адзначаецца ў садах і парках. З’яўляецца ценялюбных відам. На Каўказе матылі засяляюць ўскрайкі лесу, рэдкалессі і хмызняковыя зараснікі. У гарах падымаецца на вышыні да 2000 м. Звычайны, а ў асобныя гады і масавы від.

Пара, якая спарваецца

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Арэал і месцапражыванні[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна від развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту матылькоў адзначаецца з канца мая да жніўня. Для поўдня Еўрапейскай часткі Расіі звычайна прыводзіцца інфармацыя аб двух пакаленнях — тады лёт матылькоў працягваецца з канца мая па верасень. Спарадычнае развіццё другога пакалення адзначана ў Чэхіі.

Матылі часта прысаджваюцца на асветленае сонцам лісце кустоў і невысокіх дрэў, радзей на траву і кветкі.

Самка адкладае адзінкавыя яйкі. Вусені развіваюцца з восені па май (зімуюць), акукляюцца на ніжнім баку лісця. Кармавыя расліны вусеняў: смарганец, хмель звычайны, Melica nutans, метлюжок лугавы. Яйкі дыяметрам 0,9—1,1 мм развіваюцца 7-8 дзён. Вусень у сваім развіцці праходзіць 5 узростаў. Першы ўзрост працягваецца 7-9 дзён, другі — 8-16 дзён, пяты ўзрост — 6-8 дзён. Зімуюць вусені чацвёртага ўзросту. Вусень апошняга, пятага ўзросту вырастае ў даўжыню да 24 мм. Стадыя кукалкі працягваецца 8-9 дзён. Даўжыня кукалкі 10-11 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Моргун Д. В., Довгайло К. Е., Рубин Н. И., Солодовников И. А., Плющ И. Г. Дневные бабочки (Hesperioidea и Papilionoidea, Lepidoptera) Восточной Европы. CD определитель, база данных и пакет программ «Lysandra». — Минск, Киев, М.: 2005.
  • Коршунов Ю. П. Булавоусые чешуекрылые Северной Азии — М.: КМК, 2002. — С. 289—290. — 419 с..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]