Армілярная сфера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Армілярная сфера

Армілярная сфера (от лац.: armilla — бранзалет, колца) — астранамічны інструмент, які выкарыстоўвалі для вызначэння экватарыяльных або экліптычных каардынатаў нябесных свяцілаў. Яе вынаходства прыпісваюць старажытнагрэцкаму геаметру Эратасфену (III ст. да н.э.). Пасля армілярная сфера выкарыстоўвалася таксама як наглядны навучальны дапаможнік - у якасці мадэлі нябеснай сферы.

Армілярная сфера складаецца з рухомай часткі, якая паказвае нябесную сферу з яе асноўнымі коламі, а таксама верціцца вакол вертыкальнай восі падстаўкі з колам гарызонта і нябесным мерыдыянам. Рухомая сфера ўтвараецца трыма асноўнымі вялікімі коламі - нябесным экватарам, а таксама праходзячымі праз нябесныя полюсы «колюрам раўнадзенстваў» і «колюрам сонцастаянняў» (грэч.: κόλουρος — літ. «бясхвосты».). Яшчэ адзін вялікі круг, выкананы звычайна ў форме шырокага кольца, малюе экліптыкі з нанесенымі на яе знакамі задыяку. Акрамя таго, на сферы маюцца малыя колы, якія паказваюць паўночны і паўднёвы тропікі.

Аднак, да пачатку XX стагоддзя, армілярная сфера практычна не выкарыстоўвалася, прыбор быў выцеснены больш дакладнымі астранамічнымі інструментамі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]