Тымахарыс
Выгляд
Тымахарыс | |
---|---|
стар.-грэч.: Τιμόχαρις | |
Дата нараджэння | 320 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 260 да н.э. |
Грамадзянства | Грэцыя |
Род дзейнасці | астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Тымаха́рыс Александрыйскі (стар.-грэч.: Τιμόχαρις, канец IV — пачатак III ст. да н. э.) — старажытнагрэчаскі астраном.
Сумесна з Арыстылам у 296—272 гг. да н.э. склаў першы ў антычнай гісторыі зорны каталог. Пры вымярэнні нябесных каардынат Арыстыл і Тымахарыс выкарыстоўвалі экватарыяльныя кругі, падзеленыя на вавілонскі манер на 60 частак. У якасці каардынат пазначалася экліптычная шырата і экліптычная даўгата, якая адлічвалася ад яркіх зорак. Звесткі гэтых назіранняў выкарыстоўвалі пасля Гіпарх і Пталамей для ўсталявання з'явы апярэджвання раўнадзенстваў і ўдакладненні яго параметраў.
У 295—283 гадах да нашай эры Тымахарыс назіраў становішча Месяца і Венеры адносна нерухомых зорак.
У гонар Тымахарыса названы месяцовы кратар.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jones A. Calendrica I: New Callippic Dates. Zeitschrift für Papyrologie und Epigraphik, 129. 2000, p. 141—158.