Сонцастаянне
Даты і час сонцастаянняў і раўнадзенстваў па UTC | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
год | Раўнадзенства Сакавік |
Сонцастаянне Чэрвень |
Раўнадзенства Верасень |
Сонцастаянне Снежань | ||||
дзень | час | дзень | час | дзень | час | дзень | час | |
2002 | 20 | 19:16 | 21 | 13:24 | 23 | 04:55 | 22 | 01:14 |
2003 | 21 | 01:00 | 21 | 19:10 | 23 | 10:47 | 22 | 07:04 |
2004 | 20 | 06:49 | 21 | 00:57 | 22 | 16:30 | 21 | 12:42 |
2005 | 20 | 12:33 | 21 | 06:46 | 22 | 22:23 | 21 | 18:35 |
2006 | 20 | 18:26 | 21 | 12:26 | 23 | 04:03 | 22 | 00:22 |
2007 | 21 | 00:07 | 21 | 18:06 | 23 | 09:51 | 22 | 06:08 |
2008 | 20 | 05:48 | 20 | 23:59 | 22 | 15:44 | 21 | 12:04 |
2009 | 20 | 11:44 | 21 | 05:45 | 22 | 21:18 | 21 | 17:47 |
2010 | 20 | 17:32 | 21 | 11:28 | 23 | 03:09 | 21 | 23:38 |
2011 | 20 | 23:21 | 21 | 17:16 | 23 | 09:04 | 22 | 05:30 |
2012 | 20 | 05:14 | 20 | 23:09 | 22 | 14:49 | 21 | 11:12 |
2013 | 20 | 11:02 | 21 | 05:04 | 22 | 20:44 | 21 | 17:11 |
2014 | 20 | 16:57 | 21 | 10:51 | 23 | 02:29 | 21 | 23:03 |
2015 | 20 | 22:45 | 21 | 16:38 | 23 | 08:20 | 22 | 04:48 |
2016 | 20 | 04:30 | 20 | 22:34 | 22 | 14:21 | 21 | 10:44 |
2017 | 20 | 10:28 | 21 | 04:24 | 22 | 20:02 | 21 | 16:28 |
Сонцастаянне — астранамічная з'ява, якая ўяўляе сабой момант перасячэння цэнтрам Сонца пунктаў экліптыкі, найбольш аддаленых ад экватара нябеснай сферы (пунктаў сонцастаяння). У Старажытнай Русі выкарыстоўвалася форма сонцаварот, якая адпавядала моманту «паварота» Сонца на прырост ці на спад дня[1][2].
Астранамічнае апісанне з'явы[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваюць летняе і зімовае сонцастаянне. Пры гэтым на паверхні планеты назіраецца самы доўгі ці самы кароткі светлавы дзень. У паўночным паўшар'і Зямлі зімовае сонцастаянне паходзіць 21 ці 22 снежня, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы кароткі дзень (і самая доўгая ноч), а летняе — 20, 21 ці 22 чэрвеня па UTC, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы доўгі дзень (і самая кароткая ноч). У паўднёвым паўшар'і на азначаныя даты прыпадаюць, адпаведна, летняе і зімовае сонцастаянні.
У сярэдніх шыротах на працягу астранамічнай зімы і вясны Сонца штодня апоўдні (дакладней, у сапраўдны поўдзень) паднімаецца ўсё вышэй над гарызонтам, а ў дзень летняга сонцастаяння «спыняецца» і змяняе свой рух на зваротны. Затым яно кожны дзень апоўдні апускаецца ўсё ніжэй, і, урэшце, у момант зімовага сонцастаяння, ізноў «спыняецца», змяняе свой рух на зваротны і пачынае падымацца.
З прычыны высакоснага зруху даты сонцастаяння ў розныя гады могуць адрознівацца на 1—2 дні. У астраноміі момант зімовага сонцастаяння прымаецца за пачатак зімы, а момант летняга сонцастаяння — за пачатак лета. Астранамічная даўгата сонца ў гэтыя моманты, адпаведна, 90° і 270°.
На працягу некалькіх дзён да і пасля моманту сонцастаяння Сонца амаль не змяняе схілення, яго паўдзённыя вышыні ў небе амаль нязменныя (вышыня на працягу года змяняецца па графіку, блізкаму да сінусоіды); адсюль і паходзіць сама назва сонцастаяння. З назіранняў вышынь Сонца ў перыяд абодвух сонцастаянняў можа быць вызначаны нахіл плоскасці экліптыкі да плоскасці нябеснага экватара.
Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў летняе сонцастаянне[правіць | правіць зыходнік]
- Глядзіце: 20 чэрвеня, 21 чэрвеня, 22 чэрвеня.
Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў зімовае сонцастаянне[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш важныя:
Новы час[правіць | правіць зыходнік]
XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
- 1989 — Берлінскія Брандэнбургскія вароты праз 28 гадоў ізноў адкрываюцца, адзначыўшы аб'яднанне ГДР і ФРГ.
- 1991 — скасаванне СССР і стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
XXI стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Solstices на Вікісховішчы |
---|
Зноскі
- ↑ Карачун — зимний Солнцеворот (руск.)
- ↑ Солнцеворот Архівавана 30 жніўня 2015. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сонцастая́нне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 86. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- СОЛНЦЕ // Даль В. И. Толковый словарь живого великорусского языка: В 4 т. — Спб., 1863—1866. (руск.)