Артурас Паўлаўскас
Артурас Паўлаўскас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Artūras Paulauskas | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Česlovas Juršėnas[d] | ||||||
Пераемнік | Viktoras Muntianas[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вітаўтас Ландсбергіс | ||||||
Пераемнік | Česlovas Juršėnas[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раландас Паксас | ||||||
Пераемнік | Валдас Адамкус | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 жніўня 1953[1] (69 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Арту́рас Паўла́ўскас (літ.: Artūras Paulauskas; нар. 23 жніўня 1953, Вільнюс) — літоўскі юрыст, палітычны дзеяч, старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі ў 2000—2004 гадах і з 15 лістапада 2004 да 11 красавіка 2006. Пасля адхілення Р. Паксаса ад пасады выконваў абавязкі прэзідэнта Літвы з 6 красавіка да 12 чэрвеня 2004 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў сярэднюю школу ў Шаўляі (1971). Паступіў на юрыдычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта, які скончыў у 1976 годзе, атрымаўшы дыплом юрыста.
Служыў следчым у 1976—1979 гадах, намеснікам пракурора ў Кашадары ў 1979—1982 гадах, пракурорам у Варэне ў 1982—1987 гадах.
У 1987 годзе быў прызначаны намеснікам Генеральнага пракурора Літоўскай ССР. У 1990—1995 гадах — Генеральны пракурор Літоўскай Рэспублікі. Прызначаны ўладамі Літвы, якая абвясціла незалежнасць 11 сакавіка 1990, а не Генеральным пракурорам СССР, таму ён не прызнаваўся савецкімі ўладамі, якія Генеральным пракурорам Літоўскай ССР лічылі Петраўскаса.
У 1995—1997 гадах — намеснік Генеральнага пракурора Літоўскай Рэспублікі. У 1997—2000 гадах займаўся прыватнай адвакацкай практыкай.
Зноскі
- ↑ Arturas Paulauskas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1032985410 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Члены Сейма Літвы
- Старшыні Сейма Літвы
- Прэзідэнты Літвы
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 1 класа
- Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
- Асобы
- Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы
- Міністры Літвы
- Міністры навакольнага асяроддзя
- Адвакаты Літвы
- Генеральныя пракуроры Літвы
- Члены партыі «Новы саюз (сацыял-лібералы)»
- Адвакаты паводле алфавіта
- Юрысты паводле алфавіта
- Юрысты Літвы