Антанас Мяркіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Антанас Мяркіс
MerkysA.jpg
 
Партыя: Lithuanian Nationalist Union[d]
Адукацыя: Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
Дзейнасць: палітык, адвакат
Нараджэнне: 1 (13) лютага 1887
Skapiškis[d], Купішкскі раён[d], Панявежыскі павет, Літва
Смерць: 5 сакавіка 1955(1955-03-05) (68 гадоў)
Уладзімірская вобласць, РСФСР, СССР
Пахаванне: Пятрашунскія могілкі[d]

Анта́нас Мяркі́с (літ.: Antanas Merkys, 1 лютага, паводле інш. звестак 20 лютага 1887, в. Баёрай, цяпер Купішкіскі раён — 5 сакавіка 1955, Уладзімірская вобласць) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэм'ер-міністр даваеннай незалежнай Літоўскай Рэспублікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Экстэрнам скончыў гімназію ў Рызе. Вывучаў права ў Юр'еўскім універсітэце (цяпер Тарту). Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1916).

Падчас Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў расійскую армію. У 1915 чыгуначны камендант у Коўне, Кашадарах, Кейданах. Пазней служыў на Румынскім фронце.

У 1919 годзе добраахвотнікам уступіў у Літоўскую армію. Быў кіраўніком юрыдычнага аддзела міністэрства аховы краю (гэта значыць міністэрства абароны). Займаў пасаду міністра аховы края (гэта значыць міністра абароны) у трох кабінетах — Пранаса Давідайціса (12 сакавіка 1919 — 12 красавіка 1919), Мікаласа Сляжавічуса (12 красавіка 1919 — 21 жніўня 1919), Аўгусцінаса Вальдзямараса (17 снежня 1926 — 9 жніўня 1927). Выйшаў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.

Магіла Антанаса Мяркіса на Пятрашунскіх могілках (Каўнас)

У 19271932 гадах быў губернатарам Клайпедскага края. У 19331939 гадах займаў пасаду бургамістра Каўнаса. Старшыня саюза гарадоў (19341939). Член IV Сойма Літоўскай Рэспублікі (19361940). Пасля перадачы Вільнюса Літве ўвосень 1939 года паўнамоцны прадстаўнік урада ў Віленскім краі.

Апошні даваенны прэм'ер-міністр незалежнай Літвы (21 лістапада 1939 — 17 чэрвеня 1940). Выконваючы абавязкі прэзідэнта Літвы пасля ад'езду Антанаса Смятоны за мяжу ў сувязі з ультыматумам Савецкага Саюза 12 чэрвеня 1940 (15 чэрвеня17 чэрвеня). Па патрабаванні савецкіх улад прызначыў главой урада Юстаса Паляцкіса.

17 ліпеня 1940 года быў арыштаваны НКУС і вывезены ў Саратаў. У 1941 годзе Мяркіс і яго сям'я былі пасаджаны ў турму. У 1954 годзе вызвалены з турмы без права вяртання ў Літву. Быў паселены ва Уладзімірскай вобласці, дзе і памёр.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]