Артур Юр’евіч Кац

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Артур Кац)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Артур Кац
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Юр’евіч Кац
Нарадзіўся 26 снежня 1994(1994-12-26)[1] (24 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дняпро
Нумар 27
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2016 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2015   Сцяг Беларусі Гарадзея 5 (0)
2016   Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 20 (1)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Прамень (Мінск) 44 (10)
2019 — Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2019.


Артур Кац (нар. 26 снежня 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпро».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2013 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці паўабаронцы. У красавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», аднак згуляў у Першай лізе ўсяго ў 5 матчах за клуб. У сезоне 2016 на правах арэнды выступаў за клуб «Смалявічы-СТІ», які падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з БАТЭ. Аднак, па заканчэнні сезону супрацоўнітва было спынена, і паўабаронца пакінуў БАТЭ.

Са студзеня 2017 года праходзіў прагляд у «Гарадзеі», якая на той час ужо выступала ў Вышэйшай лізе. У лютым падпісаў кантракт з клубам, але ўжо праз два тыдні ён быў разарваны[2]. Неўзабаве далучыўся да мінскага «Промня», у складзе якога пачаў сезон 2017. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы, забіў за сезон 9 галоў, чым дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[3]. У першай палове сезону 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпро» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ Сцяг Беларусі 15 0
2014 дубль БАТЭ Сцяг Беларусі 30 3
2015 Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 5 0
2016 Д2 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 20 1
2017 Д2 Прамень Сцяг Беларусі 24 9
2018 Д1 Прамень Сцяг Беларусі 20 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]