Артур Стэнлі Эдынгтан
Артур Стэнлі Э́дынгтан (англ.: Arthur Stanley Eddington) — англійскі астраном і астрафізік, адзін з заснавальнікаў тэорыі ўнутранай будовы зорак. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства, у 1921—1923 гг. яго прэзідэнт. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1914 г., замежны член Акадэміі навук СССР з 1923 г., Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1923 г.
У 1898—1902 гг. вучыўся ў Оуэнс-каледжы, у 1905 годзе скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1906—1913 гг. старэйшы асістэнт у Грынвіцкай абсерваторыі. З 1913 г. прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адначасова з 1914 г. дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў ім. У 1938—1944 г. прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]
А. Эдынгтану належаць працы па руху, будове і эвалюцыі зорак, агульнай тэорыі адноснасці, касмалогіі, квантавай тэорыі. Вывучыў прасторавае размеркаванне зорак, туманнасцяў і зорных скопішчаў. Распрацаваў мадэль зоркі — стандартная мадэль Эдынгтана. У 1924 годзе адкрыў залежнасць свяцільнасці зорак ад іх мас і ў 1926 г. паказаў, што яна не можа перавышаць пэўнага значэння (ліміт Эдынгтана). У 1919 г. Эдынгтан эксперыментальна пацвердзіў адхіленне святла ў гравітацыйным полі Сонца, прадказанае А. Эйнштэйнам.
У апошнія гады жыцця Эдынгтан працаваў над стварэннем тэорыі, аб'ядноўваючай квантавую фізіку і тэорыю адноснасці. Гэтыя працы не былі завершаны (сабраныя і ў 1946 годзе апублікаваны пад рэдакцыяй Э. Уітэкера ў кнізе «Фундаментальная тэорыя» (англ.: Fundamental Theory))[11].
Узнагароды і памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Каралеўскі медаль Лонданскага каралеўскага таварыства (1928)
- Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1924)
- Медаль Геры Дрэйпера (1924)
- Медаль Кэтрын Брус (1924)
- Званне Рыцар-бакалаўр(1930)
- Ордэн Заслуг (1938).
Імем вучонага названы малая планета і кратэр на Месяцы[12].
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Sir Arthur S. Eddington // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Эддингтон Артур Стэнли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003.
- 1 2 https://royalsocietypublishing.org/doi/abs/10.1098/rsbm.1945.0007 — С. 114.
- 1 2 3 4 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Летопись Российской академии наук. Т. VI. 1941—1945 — М.: Архив Российской академии наук, 2021. — С. 530. — 592 с. — ISBN 978-5-6046932-0-9
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Эддингтон Артур Стэнли Архівавана 29 жніўня 2014. // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ЭДДИНГТОН, АРТУР СТЕНЛИ Архівавана 29 жніўня 2013. // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Эддингтон Артур Стэнли Архівавана 29 жніўня 2014. // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.)
- Сайт Расійскай Акадэміі навук (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артур Стэнлі Эдынгтан
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Камбрыі
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы
- Пахаваныя ў Англіі
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
- Рыцары-бакалаўры
- Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
- Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
- Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы Вялікабрытаніі
- Касмолагі
- Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус