Часціны мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Часціны мо́вы — разрады слоў, якія характарызуюцца агульнасцю значэння, марфалагічных прымет, сінтаксічнай ролі.

Часціна мовы можа быць вылучана толькі на падставе сукупнасці пэўных крытэрыяў. Увага надаецца наступным фактарам:

  • што звычайна абазначае пэўная адзінка — прадмет, дзеянне, якасць і г. д.;
  • у якіх граматычных формах яна можа ўзнікаць;
  • якія ёй характэрныя словаўтваральныя сродкі;
  • якія функцыі яна выконвае ў сказе.

У беларускай мове ёсць 10 часцін мовы[1].

Табліца часцін беларускай мовы[правіць | правіць зыходнік]

Часціны ў беларускай мове класіфікуюцца наступным чынам[2]:

Самастойныя (паўназначныя) Несамастойныя (непаўназначныя)
скланяльныя спрагальныя нязменныя службовыя выклічнік

назоўнік
прыметнік
лічэбнік
займеннік

дзеяслоў прыслоўе

прыназоўнік
злучнік
часціца

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Часціны мовы // Беларуская Энцыклапедыя ў 18 т. Т. 17. С. 258.
  2. Беларуская мова. У 2-х ч. Ч. 1 / пад аг. рэд. Л. М. Грыгор'евай — Мн: ВШ, 1998. — С. 145.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Часціны мовы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. С. 258.
  • Части речи // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: Советская Энциклопедия, 1990. — С. 578—580.
  • Части предложения и части речи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Беларуская мова. У 2-х частках. Ч. 1 / пад агул. рэд. Л. М. Грыгор'евай — 3-е выд. — Мінск: Вышэйшая школа, 1998. — 330 с.