Арура
| Горад | |||||
| Арура | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Oruro | |||||
|
|||||
| 17°58′ пд. ш. 67°07′ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Дэпартамент | Арура | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1606 | ||||
| Ранейшыя назвы | Real Villa de Don Felipe de Austria | ||||
| Вышыня цэнтра | 3710 м | ||||
| Часавы пояс | UTC-4 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
|
|
|||||
| mioruro.com (ісп.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ару́ра (ісп.: Oruro, аймара: Ururu, кечуа: Uru Uru, Ururu) — сталіца дэпартамента Арура ў Балівіі. Горад размешчаны ў Андах, на вышыні 3710 м над узроўнем мора. Насельніцтва складае 210 тысяч чалавек. Заснаваны ў XVII стагоддзі.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Важны транспартны вузел. Праз Арура праходзіць шаша № 1, якая злучае яго са сталіцай Балівіі Ла-Пасам на поўначы і горадам Патасі на поўдні. Апроч шашы, у Ла-Пас вядзе чыгунка, ад якой на паўночны захад адыходзіць галіна, якая злучае горад з Качабамбай. У паўднёвым накірунку ад Арура адыходзіць «Чыгунка з Антафагасты ў Балівію», канцавым пунктам якой з'яўляецца чылійская Антафагаста.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Да закрыцця шахт у пачатку 1990-х гадоў Арура быў важным цэнтрам горназдабыўной прамысловасці краіны. Тут здабывалі волава, срэбра, золата, вальфрам, сурму, серу, буру і медзь. Таксама ў горадзе развіты каляровая металургія, харчовая, тэкстыльная, абутковая прамысловасці.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Арура, які атрымаў назву ад мясцовага індзейскага племя, славіцца сваім карнавалам, які ў 2001 годзе быў уключаны ў спіс ЮНЕСКА. У ім захаваны элементы дакалумбаўскай рэлігіі індзейцаў рэгіёна.
Дзейнічае Тэхнічны ўніверсітэт Арура.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Статуя Дзевы Марыі. Адкрыта ў 2013 годзе[1].
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Crespo Rodas, Alberto: La Fundación de San Felipe de Austrie y Asiento de Minas de Oruro. в: Revista Histórica. Organo de la Academia Nacional (Instituto del Peru) Tomo XXIX, Lima, 1966.
- Mesa, José /Gisbert, Teresa: Oruro. Origen de una Villa Minera. в: La minería Hispana e Iberoamericaca. Contribución a su investigación histórica. Vol.1, Leon, 1970.
- Salamanca Trujillo, Hugo: La Proclama Patriotica de Oruro. Valoración histórico-social del manifesto de agravios. в: Revista Universidad Segunda Epoca, No.1, Oruro 1975.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арура