Арцём Сяргеевіч Гурэнка
Поўнае імя | Арцём Сяргеевіч Гурэнка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1994[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Уфа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 18 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арцём Гурэнка (нар. 18 чэрвеня 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Уфа».
З’яўляецца сынам беларускага футбаліста і трэнера Сяргея Гурэнкі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Мінск», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць клуба «Брэст», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2013—2014 гадах выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе.
Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Арцём перайшоў у літоўскі клуб «Тракай». У складзе «Тракая» замацаваўся ў аснове, двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату краіны. У лістападзе 2016 года ездзіў на прагляд у маскоўскі «Лакаматыў»[3]. Сезон 2017 пачаў у складзе «Судувы»[4], аднак па пагадненні бакоў пакінуў каманду ўжо ў маі 2017 года.
Пасля зыходу з «Судувы» падтрымліваў форму з мінскім «Дынама», дзе галоўным трэнерам быў яго бацька. У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. У складзе «Слуцка» стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт з клубам[6].
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[7]. У першай палове сезона 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, з лета стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[8].
У сакавіку 2019 зноў апынуўся ў Літве, стаўшы іграком клуба «Рыцярэй» (былы «Тракай»)[9]. У жніўні 2019 года папоўніў склад «Віцебска»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[11] і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў пагадненне[12]. У «Іслачы» таксама стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[13].
У сакавіку 2022 года далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[14], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года пакінуў клуб[15] і неўзабаве стаў іграком казахстанскага «Турана»[16]. Па выніках сезона 2022 «Туран» страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне.
У сакавіку 2023 года вярнуўся ў «Белшыну»[17]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб па пагадненні бакоў[18] і неўзабаве далучыўся да расійскай «Уфы», галоўным трэнерам якой незадоўга да таго стаў яго бацька Сяргей Гурэнка[19].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі, у кастрычніку 2012 года прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
З 2013 па 2016 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі. У студзені 2014 года ўдзельнічаў у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе разам з беларускай камандай стаў бронзавым прызёрам.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2015, 2016
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://fc.vitebsk.by/komanda/osnovnoj-sostav-fk-vitebsk/gurenko-artyom
- ↑ а б https://www.fcufa.pro/komanda/osnovnoj-sostav
- ↑ Артем Гуренко прошел просмотр в «Локомотиве»
- ↑ Артем Гуренко стал игроком «Судувы»
- ↑ Артем Гуренко стал игроком «Слуцка»
- ↑ Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк»
- ↑ Артем Гуренко и Артем Соловей стали игроками минского «Динамо», Медич не подошел клубу
- ↑ Артем Гуренко и Филипп Иванов покинули минское «Динамо»
- ↑ Артем Гуренко трудоустроился в Литве и забил в своем дебютном матче (ВИДЕО)
- ↑ Артем Гуренко перешел в «Витебск»
- ↑ Чалов и Гуренко покинули «Витебск»
- ↑ Артем Гуренко стал игроком «Ислочи»
- ↑ Четыре игрока покинули «Ислочь»
- ↑ Тур 2. Анонс. Ковальчук на пороге двух сотен(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2022. Праверана 5 красавіка 2022.
- ↑ Футбол. Артем Гуренко покидает "Белшину"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2022. Праверана 21 ліпеня 2022.
- ↑ Артем Гуренко стал игроком казахстанского «Турана»
- ↑ "Белшина" объявила о подписании Гуренко и Фофана (руск.). football.by (17 сакавіка 2023). Праверана 18 сакавіка 2023.
- ↑ Артем Гуренко покинул "Белшину" (руск.). football.by (5 ліпеня 2023). Праверана 6 ліпеня 2023.
- ↑ Артем Гуренко воссоединился с отцом в "Уфе" (руск.). football.by (11 ліпеня 2023). Праверана 12 ліпеня 2023.
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Мінск-2
- Ігракі ФК Рыцярэй
- Ігракі ФК Судува Марыямпале
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Туран Туркестан
- Ігракі ФК Уфа