Аршанскі дзяцінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпасць
Аршанскі дзяцінец
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання XI стагоддзе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аршанскі дзяцінецдзяцінец старажытнай Ршы (цяпер Орша), упершыню згаданым летапісам пад 1067 годам.

Выгляд Аршанскага гарадзішча з процілеглага берага

Старажытнае гарадзішча знаходзілася на Замкавай гары пры ўпадзенні рэчкі Аршыцы ў Дняпро. Дзяцінец меў трохкутную форму з некалькі акругленымі кутамі. Па яго краі быў збудаваны абарончы вал, які дасягаў вышыні 4—5 метраў. Ніз вала падпіраўся бярвеністай сценкай, замацаванай укапанымі слупамі. Уздоўж унутранай падэшвы ішла каменная вымостка. З аднаго боку дзяцінец абараняўся ровам шырынёй 14 метраў і глыбінёй каля 6 метраў. Памеры пляцоўкі дзяцінца складалі 100x75 м (каля 0,57 га). Побач са старажытным дзяцінцам Оршы здаўна існавала прыстань на Дняпры.

Археалагічныя даследаванні праводзіліся А. М. Ляўданскім, Ю. І. Драгуновым і Г. В. Штыхавым. Культурны пласт на Замкавай гары складае да 3,6 м і змяшчае разнастайныя знаходкі старажытнарускага часу, у тым ліку зброю, прылады працы, ўпрыгажэнні і абломкі посуду. У 1856 годзе падчас будаўнічых работ на дзяцінцы Оршы знойдзена кальчуга са стараславянскімі надпісамі, якая стала ўнікальным экспанатам Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве. Выяўлены рэшткі наземных зрубных будынкаў і брукаваных дрэвам двароў.

Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што Аршанскі дзяцінец быў закладзены ў другой палове XI стагоддзя. У эпоху Вялікага Княства Літоўскага за ровам быў пабудаваны каменны Аршанскі замак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Куза А. В. Древнерусские городища X—XIII вв. Свод археологических памятников / Ред. А. К. Зайцев. Российский гуманитарный научный фонд.. — М.: Христианское издательство, 1996. — С. 77.
  • Ткачёв М. А. Замки Белоруссии. — Изд. 2-е. — Мн.: Полымя, 1987..