Перайсці да зместу

Арыёза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арыёза (італ.: Arioso) — невялікая напеўная арыя, часта лірычнага характару, у оперы або кантаце. Займае прамежкавае становішча паміж арыяй і рэчытатывам. Ад арыі адрозніваецца меншымі памерамі, адсутнасцю пэўнай структуры, ад рэчытатыву — шчырасцю і напеўнасцю мелодыі. Сустракаюцца арыёзы ў стылі меладызаванага рэчытатыву.

У інструментальнай музыцы тэрмін "арыёза" выкарыстоўваецца для абазначэння жанру і пявучага характару выканання.