Арэол (фатаграфія)

З пляцоўкі Вікіпедыя

Арэо́л (фр.: auréole ад лац.: corona aureola - залаты вянок) у фатаграфіі - неаднастайнае пачарненне на негатыве вакол відарысу блішчастых або надзвычай кантрастных дэталяў аб’ектаў. Утвараецца прамянямі святла, рассеянага на мікракрышталях галоіднага серабра ў фотаслоі, а таксама прамянямі, якія прайшлі праз фотаслой і адбіліся ад глянцавай асновы фотаматэрыялу. Для змяншэння арэолу на які-небудзь бок гэтай асновы наносяць проціарэольны слой святлопаглынальнага рэчыва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]