Арэст Адамавіч Кіпрэнскі
| Арэст Адамавіч Кіпрэнскі | |
|---|---|
| руск.: Орест Кипренский | |
| Аўтапартрэт, 1828 | |
| Дата нараджэння | 13 (24) сакавіка 1782[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 (24) кастрычніка 1836[2] (54 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Род дзейнасці | мастак, графік |
| Жанр | партрэт |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | рамантызм |
| Узнагароды | |
Арэст Адамавіч Кіпрэ́нскі (13 (24) сакавіка 1782[1], Нежнава[d], Санкт-Пецярбургская губерня[1] — 12 (24) кастрычніка 1836[2], Рым[3][1]) — рускі мастак, графік і жывапісец, майстар партрэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Арэст Кіпрэнскі, пазашлюбны сын памешчыка А. С. Дзьяканава, нарадзіўся 13 (24) сакавіка 1782 на мызе Няжынскай (в. Нежнава, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а ў 2012 годзе плануецца ўстаноўка помніка) (паблізу Капор’я, на тэрыторыі цяперашняй Ленінградскай вобласці). Па дакументах быў запісаны ў сям’ю прыгоннага Адама Швальбэ.
Атрымаўшы вольную, ў 1788 годзе быў залічаны ў выхаваўчае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад прозвішчам Кіпрэнскі. Вучыўся ў акадэміі да 1803 года. Жыў у Маскве (1809 год), Цверы (1811 год), Пецярбургу (1812 год), а ў 1816—1822 і ад 1828 года — у Рыме і Неапалі.
У ліпені 1836 Кіпрэнскі ажаніўся з Аннай-Марыяй Фалькучы, для чаго яму папярэдне давялося прыняць каталіцтва.
Мастак памёр у Рыме 17 кастрычніка 1836 года ад запалення лёгкіх і быў пахаваны там жа ў царкве Сант-Андрэа-дэле-Фратэ.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў пераважна ў жанры партрэта, у якім імкнуўся ўвасобіць рамантычны ідэал яркай, унутрана незалежнай асобы. Творчасці ўласцівы прыўзнятасць вобразаў, эмацыйная насычанасць у раскрыцці псіхалагічнага стану мадэлі, вылучэнне твара святлом на цёмным фоне, кантрасты плям насычанага колеру, вытанчаны каларыт, дакладнасць і выразнасць малюнка. Аўтар жывапісных партрэтаў А. К. Швальбе (1804), Я. В. Давыдава (1809), хлопчыка Чалішчава (каля 1809), Д. М. Хвастовай (1814), А. С. Пушкіна (1827), М. А. Патоцкай і С. А. Шувалавай з эфіопкай (каля 1835), аўтапартрэта з пэндзлямі за вухам (1808—09), серыі графічных партрэтаў удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- 1 2 http://ebookiriran.ru/index.php?id=376§ion=9&view=article Праверана 24 кастрычніка 2021.
- 1 2 Кипренский Орест Адамович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Я. Буйвал. Кіпрэнскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 275. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кіпрэнскі Арэст Адамавіч. Біяграфія і творчасць мастака на Artonline.ru Архівавана 22 лютага 2008. (руск.)
- Арэст Адамавіч Кіпрэнскі у бібліятэцы «Старацель»
- Партрэт садоўніка (руск.)
- Партрэт Давыдава Архівавана 18 верасня 2008. (руск.)
- Настаўнік Кіпрэнскага — Элізар Шэнау Архівавана 5 мая 2009. (руск.)
- Галерэя карцін Арэста Кіпрэнскага, біяграфія і аналіз аўтапартрэтаў (руск.)
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1782 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскай губерні
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1836 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Рыме
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Расіі XIX стагоддзя
- Мастакі-партрэтысты Расіі
- Мастакі рамантызму
- Нарадзіліся ў Кінгісепскім раёне