Перайсці да зместу

Асавецкі сельсавет (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асавецкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Бярозаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Асаўцы
Дата ўтварэння 14 красавіка 1964
Дата скасавання 21 лістапада 1977

Асаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Асаўцы.

Утвораны 14 красавіка 1964 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР з часткі Блудзенскага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў: Аніцавічы, Асавецкія, Асаўцы, Варажбіты, Касілавічы, Крываблоты, Міхнавічы, Нарутавічы і Плехаўшчына[1]. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Асавецкія[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[3]. 21 лістапада 1977 года сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Нарутавічы[4].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 16. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.