Нарутавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нарутавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нарутавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
21 лістапада 1977
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 921
Код аўтам. нумароў 1

Нару́тавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Нарутавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Блудзенскага сельсавета[1]. 21 лістапада 1977 года цэнтр Асавецкага сельсавета перанесены ў вёску Нарутавічы, а сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі. 18 снежня 2008 года вёска Крываблоты скасавана і далучана да Нарутавіч[2]. 17 верасня 2013 года Нарутавіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Сялецкага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 921 чалавек[4], з іх 91,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Аніцавічы, Асаўцы, Варажбіты, Міхнавічы, Нарутавічы, Плехаўшчына.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.