Асаўцы (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Асаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 119 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208854047
Асаўцы на карце Беларусі ±
Асаўцы (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Асаўцы (Бярозаўскі раён)
Асаўцы (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Асаўцы (Бярозаўскі раён)

Асаўцы́[1] (трансліт.: Asaŭcy, руск.: Осовцы) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 годзе вёска вядома ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. 17 чэрвеня 1880 года пажар ад маланкі знішчыў у вёсцы 57 сялянскіх дамоў з гаспадарчымі пабудовамі, страты склалі 26100 руб. У 1886 годзе дзейнічаў піцейны дом. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дезйнічалі народнае міністэрскае вучылішча, драўляны хлебазапасны магазін, піцейны дом. Побач з вёскай знаходзіліся сядзібы Казіміра Макоўскага, Міхаіла і Івана Яльцовых.

З 1915 года акупіравана нямецкімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — ў складзе Польшчы, у 1924 годзе аколіца Осаўскія ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

У 1924 годзе быў створаны Блудзенскі падрайком КПЗБ у складзе Осаўскай, Ціхнаўскай, Бораўскай і Блудзенскай арганізацый (сакратар В. С. Васілеўскі). У сярэдзіне 1920-х гг. у вёсцы ўзнікла камсамольская арганізацыя.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Блудзенскім сельсавеце, створаны першы ў раёне калгас «Світанне», які аб'яднаў 126 гаспадарак (кіраўнік В. Н. Скробат). Напярэдадні вайны тут была раскватаравана вайсковая часць.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Восенню 1942 года ў вёску ўварваліся карнікі. Яны схапілі 73 мірных жыхароў, у тым ліку членаў 14 сямей савецкіх актывістаў — арганізатараў калгаса, адвезлі ў Бярозу і расстралялі на тэрыторыі колішняга картэзіянскага кляштара[2]. У 1963 годзе на ўшанаванне памяці ахвяр фашысцкага тэрору ў вёсцы пастаўлены абеліск. 12 ліпеня 1944 года ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі разведчыкі яфрэйтар І. К. Колчан і П. У. Мамаенка (па іншых звестках — І. К. Калган і П. У. Маменка), у 1948 годзе на іх магіле пастаўлены абеліск. Ад рук акупантаў загінулі 63 жыхары вёскі.

Паводле перапісу 1959 года дзейнічаў дом калгасніка. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце[3]. З 7 лютага 1972 года была выключана з рэестра населеных пунктаў в. Асаўскія, насельніцтва якой пераселена ў в. Асаўцы. 21 лістапада 1977 года Асавецкі сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нарутавічы[4].

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[5].

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна сучасная вёска складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з поўдня на паўночны ўсход, да яе з усходняга боку прымыкаюць 2 паралельныя вуліцы, арыентаваныя з захаду на ўсход.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Во́саўцы, О́саўцы
  2. Память: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, [1] с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 115.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР — 1964. — вып. 21 (1061).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  5. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области — 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]