Варажбіты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Варажбіты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Варажбіты на карце Беларусі ±
Варажбіты (Беларусь)
Варажбіты
Варажбіты (Брэсцкая вобласць)
Варажбіты

Варажбіты́[1] (трансліт.: Varažbity, руск.: Ворожбиты) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 20 км ад Бярозы, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Каля яе знаходзіўся аднайменны фальварак Зундэля Ляйбовіча.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені-жніўні 1920 была ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, з 1924 года вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 40 будынкаў. У сярэдзіне 1920-х гг. была створана ячэйка КПЗБ, у 1932 годзе 16 яе членаў арыштаваны і напраўлены ў турму.

З 1939 года ў БССР, з 23 чэрвеня 1940 года ў Нарутавіцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 4 жыхары, з фронту не вярнуліся 14 воінаў-землякоў.

З 16 ліпеня 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 14 красавіка 1964 года ў Асавецкім сельсавеце21 лістапада 1977 Нарутавіцкі).

У 2002 годзе ўваходзіла ў калгас «Кастрычнік». Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[2].

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з двухбаковай забудовай, выцягнутай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, якую ва ўсходняй частцы перасякае аўтадарога Сялец—Пружаны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]