Асва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Асва»
Арыгінальная
назва
Асва[1][2]
Тып штомесячнік і часопіс
Уладальнік Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Выдавец Пятро Радзюк
Галоўны рэдактар Пятро Радзюк
Заснавана 25 сакавіка 1934[1][2]
Спыненне публікацый 25 жніўня 1934[1][2]
Палітычная прыналежнасць Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Мова беларуская[1][2]
Галоўны офіс

«Асва» — беларускамоўны гумарыстычна-сатырычны двухтыднёвік, які выдаваўся з 25 сакавіка да 25 жніўня 1934 года ў Вільні. Рэдактарам быў студэнт Універсітэта Стэфана Баторыя Пятро Радзюк, а агульнае кіраўніцтва па заданні Цэнтральнага Камітэта нелегальнай у Польшчы Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) ажыццяўляў Васіль Самуцін[3].

Часопіс працягваў традыцыі закрытых раней польскімі ўладамі часопісаў: «Маланка», «Беларуская газета» і «Літаратурная старонка». Выражаў погляды радыкальна настроенай часткі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, перш за за ўсё сацыяльных нізоў, якая ідэнтыфікавалася з праграмай інтэлігенцыі і моладзі звязанай з КПЗБ. Яго дэклараванай мэтай было «паглыбленне сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці працоўных мас». Закранала праблемы эканамічнага крызісу 1930-х гадоў, збяднення вёскі, каментавала пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі. Выказвала пратэст развіццю нацыянальнага сацыялізму ў Германіі і «польскага шавінізму». Крытычна адносілася да аграрнай палітыкі польскага ўраду, перш за ўсё да хутарызацыі і «фетышызацыі» аграрнай культуры як панацэі ад усіх праблем вёскі. Уваходзіла ў палеміку з часткай польскай прэсы. Пераважнай формай у часопісе была сатыра, але прысутнічалі таксама і грамадзянская публіцыстыка, вершы, вершаваныя і празаічныя дэкларацыі, групавыя пісьмы працоўных. З часопісам супрацоўнічала група маладых пісьменнікаў ідэалагічна звязаных з левым рухам рабочых і вясковай беднатой[3].

Агулам выйшла 6 нумароў. Пасля апошняга нумару часопіс быў забаронены польскімі ўладамі, а яго рэдактар і выдавец асуджаны да 6 гадоў зняволення[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]