Васіль Емяльянавіч Самуцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Васіль Емяльянавіч Самуцін
Васіль Емяльянавіч Самуцін.jpg
сцяг
Першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП Беларусі
люты 1949 — ліпень 1950
Папярэднік: Васіль Закурдаеў
Пераемнік: Мікалай Пакроўскі
 
Партыя: УКП(б) (з 1926)
Дзейнасць: журналіст
Нараджэнне: 28 чэрвеня 1906(1906-06-28)
в. Ваўчыны Перавоз Валынскай губерні
Смерць: 13 жніўня 1981(1981-08-13) (75 гадоў)
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»

Васі́ль Емялья́навіч Саму́цін (28 чэрвеня 1906 у вёсцы Ваўчыны Перавоз у Валынскай губерні13 жніўня 1981) — дзеяч КПЗБ, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1926 года — член УКП(б), у 19271928 і 1928—1929 гадах — адказны сакратар раённага камітэта камсамола Беларусі ў Бабруйскім раёне, у 19301931 гадах — рэдактар газеты «Чырвоная Змена».

У 1931—1933 гадах начальнік партыйнага аддзела газеты «Звязда», у 1933—1934 гадах сакратар рэдакцыі газеты «Камунар Магілёушчыны», з 1934 года — інструктар ЦК КПЗБ, потым да лютага 1935 года — сакратар акруговага камітэта КПЗБ ў Беластоку. У лютым 1935 года арыштаваны польскай паліцыяй, у верасні 1939 года вызвалены, з верасня 1939 да чэрвеня 1941 года — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Знамя Свабоды», затым мабілізаваны ў Чырвоную Армію.

З ліпеня 1941 да красавіка 1942 года — інструктар палітычнага аддзела Заходняга фронту, з чэрвеня 1942 года — рэдактар падпольнай газеты «Віцебскі рабочы», з красавіка 1943 года — рэдактар Беластоцкай падпольнай газеты «Вольная Праца», з 23 ліпеня 1943 па ліпень 1944 года — сакратар падпольнага абкама Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі ў Беластоку. У 1944—1945 годзе — зноў рэдактар газеты «Звязда», у 1945—1946 гадах — рэдактар газеты «Советская Белоруссия», з 1946 года па люты 1949 года — 2-гі сакратар, а з лютага 1949 года па ліпень 1950 — 1-ы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б.

З 18 лютага 1949 па 20 верасня 1952 года — кандыдат у члены ЦК КП(б)Б, з 1950 года — намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларускай ССР, у 19531956 гады — рэдактар часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі».

Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

а таксама польскімі і савецкімі медалямі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]