Астроўкі (Нясвіжскі раён)
Аграгарадок
Астроўкі
| ||||||||||||||||||||||||
Астро́ўкі[1] (трансліт.: Astroŭki, руск.: Островки) — аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзейскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]За 24 км на паўночны захад ад Нясвіжа[2], за 114[2] км на паўднёвы захад ад Мінска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея[2], каля аўтамагістралі М1 (E30). Прыкладна за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка цячэ рака Уша.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1994 год — 493 жыхары, 192 двары[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пэўна вядома з 1530 года. Паводле ўскосных звестак, якія вымагаюць праверкі, Астроўкі маглі існаваць прынамсі ў 1483 годзе.
Паводле дакумента Літоўскай Метрыкі ад 7 мая 1530 года (скарга Васіля і Льва Чыжоў, Бейнаровічаў і Пратасовічаў на старосціча берасцейскага Станіслава Ільініча), маёнткі Гарадзея і Астроўкі на той час ужо доўгі час знаходзіліся ў сумесным валоданні названых родаў і называліся «айчыснай супольнай» (родавай, спадчыннай) маёмасцю, а канфлікт з-за іх пачаўся яшчэ пры жыцці бацькі Станіслава — Юрыя Іванавіча Ільініча (памёр у 1527 годзе)[3]. Гэта сведчыць, што ўзнікненне паселішча папярэднічае дакументу 1530 года прынамсі на некалькі гадоў, магчыма — на дзесяцігоддзі.
Ёсць таксама неправерaная, ускосна пацверджаная крыніцамі гіпотэза пра ранейшае паходжанне тапоніма. У Кнізе данін вялікага князя Казіміра (датуецца шырокім перыядам 1440—1492 гг.) зафіксавана перадача пану Юшку Драніцы валодання «Астроўкі, Пратасава сяло» ў Навагрудскай воласці[4]. Таксама ў Кнізе данін асобна згадваецца «Еська Пратасавіч» (1465—1483) — імаверна, ён мог быць продкам будучых уладальнікаў Астроўкаў (Пратасовічаў, з якіх паходзіў мітрапаліт Кіеўскі Іона Пратасовіч). Прамая дакументальная сувязь паміж гэтым раннім наданнямі і родам Пратасовічаў XVI стагоддзя не прасочваецца і вымагае праверкі, аднак, супадзенне тапоніма «Пратасава сяло» з прозвішчам роду, які пазней валодаў Астроўкамі, падаецца значным.
У XVII—XIX ст.
[правіць | правіць зыходнік]Род Пратасовічаў валодаў Астроўкамі на працягу стагоддзяў. Дакумент гродскага суда Навагрудскага ваяводства ад 29 лютага 1652 года фіксуе скаргу земяніна Марціна Пратасовіча і яго жонкі Соф’і Глушынскай на падданых князя Яна Уладзіслава Радзівіла, старосты віштынскага, з суседняй вёскі Янчычы: тыя самавольна высякалі альховы лес на ўрочышчы Бабровлянка і лавілі рыбу ў сажалках маёнтка Астроўкі на ўрочышчы Луцэ Груцоўскай, каля ракі Ушы. Енералы (генеральныя возныя) Ян Бухаўскі і Мікалай Анікевіч, выехаўшы на месца, налічылі свежых пнёў альхі на шэсцьдзесят жэрдзяў і трыццаць на клець, а таксама сляды рыбнай лоўлі ў панскіх сажалках. Справу ўнесені ў наваградскія гродскія кнігі па скарзе Пратасовіча[5].
Пратасовічы пабудавалі ў Астроўках уніяцкую царкву (пазней — царква Святога Георгія), а пазней у вёсцы Прасці была ўзведзена капліца.
Да канца XVIII стагоддзя маёнтак раздрабіўся паміж шматлікімі спадчыннікамі і сваякамі — частку Астроўкаў атрымалі ў спадчыну роды Булгак, Сідаровіч, Чудоўскі, Пяткевіч, Цвірка, пры гэтым Пратасовічы захоўвалі за сабой асноўную долю ўладанняў. Паводле рэвізскіх казак 1795, 1811, 1816, 1850 і 1858 гадоў маёнтак існаваў як сукупнасць 7-9 асобных фальваркаў; частка вёскі вылучылася ў самастойнае паселішча — Астроўкі Прасцы (Прасці). Род Пратасовічаў валодаў Астроўкамі аж да 1939 года[6].
Славутасць
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святога Георгія (1844 год), вул. Зяленая,1а (інв.№ 621/ С-1091)[7][8] —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000484.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Ясінскі — праваслаўны святар, старшыня Ваўкавыскага валаснога камітэта Беларускай народнай самапомачы[9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Астраўкі́
- 1 2 3 4 БелЭн 1996.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 224 (1522–1530). 4-oji Teismų bylų knyga. Lietuvos istorijos institutas.
- ↑ [уточнить ID Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440–1498). Užrašymų knyga 3]. Lietuvos istorijos institutas.
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) / AGAD, справа гродскага суда Навагрудскага ваяводства, 22 сакавіка 1652 г.
- ↑ Рэвізскія казкі Навагрудскага павета, НГАБ, фонд 333, вопіс 9, справы 258 (1811), 147 (1795), 228 (1816), 426 і 430 (1850), 1109 (1858).
- ↑ Астроўкі (Нясвіжскі раён) на сайце Radzima.org
- ↑ Астроўкі (Нясвіжскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Даведнік Маракова(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 57. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 20. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 24. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астроўкі (Нясвіжскі раён)- Астроўкі на Radzima.org
- Астроўкі (Нясвіжскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
