Аульс (могілкі)
Аульс | |
---|---|
53°41′02″ пн. ш. 23°57′44″ у. д.HGЯO | |
Статус | дзеючыя |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Гродзенская вобласць |
Месцазнаходжанне | Гродна |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1995 |
Плошча | 50 га |
Пахаванні | |
Колькасць пахаваных | 30 тысяч чал. |
Ау́льс, або Ау́льсаўскія могілкі — адзіныя дзеючыя могілкі ў г. Гродне Гродзенскай вобласці Беларусі. Размешчаны на ўсходняй ускраіне горада, каля былой вёскі Аульс (з 2008 года ў межах горада), ад якой і пайшла назва. Замаюць плошчу каля 50 гектараў. На могілках пахавана каля 30 тысяч чалавек[1].
Узніклі ў пачатку 1990-х гадоў на месцы старога гадавальніка раслін. Мясцовыя ўлады меркавалі, што ў горадзе будзе збудаваны крэматорый, а на могілках з’явіцца калумбарый — і пашыраць могілкавую тэрыторыю не будуць. Аднак гэтага не адбылося і могілкі імкліва разрасталіся. У пачатку 2000-х гадоў адбылася першая спроба пашырыць могілкі за кошт суседняй дубровы, але мясцовыя жыхары здолелі яе абараніць[1].
30 лістапада 2011 года на могілках былі ўрачыста перапахаваныя астанкі 119 астанкаў чырвонаармейцаў, які загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Астанкі былі знойдзены ў час пошукавых работ у мікрараёне «Фолюш» (118 — астанкі загінуўшых у шталазе № 324, астанкі аднаго воіна знайдзены ў час раскопак недалёка ад дома № 127 па вул. Суворава)[2].
У маі 2018 года пачалася вырубка 23 га дубровы[1].
Калумбарый
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2023 года стала вядома, што на могілках пабудуюць першы ў Гродне калумбарый[3]. Яго пабудавалі ў ліпені 2023 года праз дарогу ад старых могілак, насупраць канцавога прыпынку аўтобуса №13. Калумбарый складаецца са 136 бетонныйх пліт, у кожнай па восем ячэек. Агулам там можна размясціць 1088 урнаў з прахам памерлых[4].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Задаля (псеўданім Антон Лабовіч; 1953—2007) — беларускі журналіст, грамадска-палітычны дзеяч
- Уладзімір Кісель (1922—1999) — педагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху
- Зміцер Іваноўскі (1957—2013) — беларускі мастак, грамадскі актывіст[5].
- Іван Якаўлевіч Лепешаў (1924—2014) — беларускі мовазнавец.
У брацкай магіле на гарадскіх могілках «Аульс» (станам на 2017 год) пахавана каля 5 тысяч салдат, з іх вядомых — 3 тысячы (па знойдзеных і прачытаных медальёнах, а таксама вядомыя па даных спісу імёнаў загінуўшых у шталазе № 324 і адноўленых Цэнтральным архівам Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі)[6].
Зноскі
- ↑ а б в В Гродно расширяют крупное кладбище, вырубая дубраву — «зеленый щит» между живыми и мертвыми Архівавана 19 снежня 2018.
- ↑ Жыве Памяць(недаступная спасылка)
- ↑ vasia11. Першы калумбарый у Гродне з'явіцца на Аульсе . Hrodna.life (9 сакавіка 2023). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ antonio. На могілках у Гродне з'явіўся першы калумбарый. Усе месцы пакуль вольныя . Hrodna.life (26 ліпеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на снежань 2018 году Архівавана 10 снежня 2018.
- ↑ Пошук праз гады. У Гродне ушанаваць памяць байца, які загінуў у 1942 годзе ў шталагу, прыехалі яго сваякі з Сочы(недаступная спасылка)