Валерый Сцяпанавіч Задаля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Задаля)
Валерый Сцяпанавіч Задаля
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 15 сакавіка 1953(1953-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 2007(2007-04-11) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Валерый Сцяпанавіч Задаля (псеўд. Антон Лабовіч; 15 сакавіка 1953, Клецк — 11 красавіка 2007, Гродна) — беларускі журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам клецкай раённай газеты, рэдактарам навагрудскай газеты «Новае жыццё», намеснікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Гродна.

Член Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў1997), ПЭН-цэнтра.

Пасля вымушанага звальнення з Тэлерадыёкампаніі ў канцы 1990-х працаваў у грамадскім аб’яднанні «Ратуша», потым (пасля закрыцця аб’яднання) у гарадзенскім аддзяленні «Таварыства беларускай школы». У апошнія гады жыцця займаўся актыўнай і плённай грамадскай дзейнасцю: стварыў «Літаратурную гасцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лакальных спецыялізаваных газет, быў адным са сталых выкладчыкаў гродзенскай Школы маладога журналіста.

Памёр ад цяжкай хваробы на 55 годзе жыцця. Пахаваны на Аульсаўскіх могілках Гродна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]