Аура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аура
Жанры Поп-музыка, поп-рок
Гады 2005-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Руская, беларуская, англійская, французская
Лэйбл Vigma
Склад Юлія Быкава
Яўген Алейнік

«Аура» (англ.: Aura, бел.: Аўра) — беларускі гурт, які выконвае музыку ў стылі поп, поп-рок. Гэта творчы і сямейны саюз двух вядомых аўтараў і выканаўцаў — Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, у актыве якіх больш за 300 песень, напісаных для артыстаў Беларусі, Расіі, Малдовы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварыць уласны праект «Аўра» Юлія Быкава і Яўген Алейнік вырашылі ў 2005 годзе. «Аўра» з’явілася на свет з песняй «Whisper of Silence», у напісанні якой выкарысталі неіснуючую мову з элементамі англійскай, італьянскай, латыні[1]. У 2006 годзе песня заняла 3-е месца на фестывалі «Eurovision Forum Contest»[2]. Праз год «Аўра» разам з амерыканскім рэперам Doobie (Дубі) запісала песню «Ноччу на Купалле». У 2009 годзе група «Аўра» была адзначана радыёпрэміяй «Золотое ухо» у намінацыі «Творчы патэнцыял»[3]. 19 снежня 2010 года «Аўра» перамагла ў тэлепраекце АНТ «Музыкальный суд» з песняй «Затрымай мяне». 15 чэрвеня 2011 года ў Палацы прафсаюзаў адбыўся сольны канцэрт гурта, на якім быў прадстаўлены першы альбом калектыва[4]. Дыск пад назвай «Aura» стаў зборкай лепшых песень, напісаных з 2005 па 2011 гады[5]. Сёння гурт рыхтуецца да выхаду канцэртны DVD-дыск і яшчэ адзін сольны альбом.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кліпы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Free», 2009
  • «Я твоя земля», 2010

Зноскі

  1. Подберезский, Дмитрий. Whisper of Silence (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  2. Белорусская группа Aura заняла 3-е место в интернет-Евровидении / Naviny.by
  3. Петр Елфимов стал обладателем «Золотого уха» Архівавана 5 сакавіка 2021. / Tut.by
  4. Замировская, Татьяна (2011-06-27). "Затрымай мяне!". БелГазета [руская] (25 (799)). Архівавана з арыгінала 2020-02-24. Праверана 2023-11-29.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (link)
  5. а б Aura «Aura.by» (+аудио) / Experty.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]