Афінскі сельскагаспадарны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Афінскі аграрны ўніверсітэт)
Афінскі сельскагаспадарны ўніверсітэт
грэч. Γεωπονικό Πανεπιστήμιο Αθηνών
Заснаваны 1888
Размяшчэнне Афіны
Сайт aua.gr

Афінскі сельскагаспадарны ўніверсітэт (грэч. Γεωπονικό Πανεπιστήμιο Αθηνών) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Афінах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова універсітэт быў заснаваны як Афінская аграрная школа ў 1888 годзе. З 1920 года мае важнае значэнне для каардынацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне сельскай гаспадаркі, геалагічных даследаванняў і экалогіі. Сельскагаспадарчы універсітэт цяпер складаецца з сямі факультэтаў і прапануе сваім студэнтам ступені бакалаўра і магістра.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт эканомікі сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый
  • Факультэт жывёлагадоўлі і аквакультуры
  • Факультэт сельскагаспадарчай біятэхналогіі
  • Факультэт харчовых навук і тэхнікі
  • Факультэт развіцця прыродных рэсурсаў і сельскагаспадарчай тэхнікі
  • Факультэт навук аб агракультуры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]