Фракійскі ўніверсітэт імя Дэмакрыта
Выгляд
| Фракійскі ўніверсітэт імя Дэмакрыта | |
|---|---|
| грэч. Δημοκρίτειο Πανεπιστήμιο Θράκης | |
| | |
| Арыгінальная назва | грэч. Δημοκρίτειο Πανεπιστήμιο Θράκης |
| Заснаваны | 1974 |
| Краіна | |
| Кампус | Камаціні, Ксанці, Александрупаліс, Арэсціяс |
| Сайт | duth.gr |
Фракійскі ўніверсітэт імя Дэмакрыта (грэч. Δημοκρίτειο Πανεπιστήμιο Θράκης) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з кампусамі ў гарадах Камаціні, Ксанці, Александрупаліс і Арэсціяс.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Названы ў гонар антычнага філосафа Дэмакрыта. Універсітэт знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці і з'яўляецца цалкам самакіруемым. Такім чынам, ён кантралюецца і субсідуецца дзяржавай і Міністэрствам адукацыі і рэлігійных спраў Грэцыі. Універсітэт адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні нацыянальнай і культурнай самабытнасці рэгіёну Фракія.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа інжынерыі
- Школа класікі і гуманітарных навук
- Школа права
- Школа фізічнага выхавання і навук аб спорце
- Школа эканамічных, палітычных і сацыяльных навук
- Школа навук аб здароўі
- Школа адукацыі
- Школа сельскай і лясной гаспадаркі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фракійскі ўніверсітэт імя Дэмакрыта