Грэчаскі адкрыты ўніверсітэт
Грэчаскі адкрыты ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Ελληνικό Ανοικτό Πανεπιστήμιο | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | грэч. Ελληνικό Ανοικτό Πανεπιστήμιο |
Заснаваны | 1992 |
Размяшчэнне | Патры |
Сайт | eap.gr |
Грэчаскі адкрыты ўніверсітэт (грэч. Ελληνικό Ανοικτό Πανεπιστήμιο) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Патры.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Працуе па ўзоры Брытанскага адкрытага ўніверсітэта і забяспечвае выключна дыстанцыйнае навучанне на ўзроўні бакалаўрыяту і аспірантуры. Быў заснаваны ў 1992 годзе, але працаваць пачаў з 1997 года, першыя студэнты былі прыняты ў 1999 годзе. Адміністрацыйны персанал ВНУ складае каля 200 чалавек. Універсітэт з'яўляецца шостым па велічыні дзяржаўным універсітэтам у Грэцыі.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Школа гуманітарных навук
- Школа сацыяльных навук
- Школа навукі і тэхнікі
- Школа прыкладных мастацтваў і ўстойлівага дызайну
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх