Афінскі эканамічны ўніверсітэт
Афінскі эканамічны ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Οικονομικό Πανεπιστήμιο Αθηνών | |
Заснаваны | 1920 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Афіны |
Сайт | aueb.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афінскі эканамічны ўніверсітэт (грэч. Οικονομικό Πανεπιστήμιο Αθηνών) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Афінах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў Афінах на сродкі грэчаскага патрыёта і мецэната Грыгорыя Маразлі, які на працягу 15 гадоў займаў пасаду мэра Адэсы, былі пабудаваны настаўніцкі інстытут, камерцыйная акадэмія і акварыум. Першы пазней стаў часткай сучаснага ўніверсітэта.
Універсітэт быў афицыйна заснаваны як вышэйшая школа эканомікі. З 1926 па 1989 гады яна называлася Афінскай школай эканомікі.
Да 1955 года існаваў толькі адзін напрамак падрыхтоўкі студэнтаў. З тых часоў былі створаны два аддзяленні: эканамічнае і дзелавога адміністравання. У 1984 годзе школа была падзелена на тры аддзяленні: эканомікі, дзелавога адміністравання і статыстыкі і інфарматыкі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Эканамічны факультэт (1955)
- Факультэт дзелавога адміністравання (1955)
- Факультэт міжнародных і еўрапейскіх эканамічных адносін (1989)
- Факультэт маркетынгу (1989)
- Факультэт інфарматыкі (1984)
- Факультэт статыстыкі (1989)
- Факультэт бухгалтарскага ўліку і фінансаў (1999)
- Факультэт кіравання і тэхналогій (1999)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Афінскі эканамічны ўніверсітэт