Янінскі ўніверсітэт
Выгляд
Янінскі ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Πανεπιστήμιο Ιωαννίνων | |
Арыгінальная назва | грэч. Πανεπιστήμιο Ιωαννίνων |
Заснаваны | 1964 |
Студэнты | 25 000 і 18 356[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Яніна |
Сайт | uoi.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Янінскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Ιωαννίνων) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Яніна.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1964 годзе ў адпаведнасці з статутам Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках і стаў незалежным універсітэтам у 1970 годзе.
Па стане на 2017 год ва ўніверсітэце навучалася 25 000 студэнтаў (22 000 на ўзроўні бакалаўрыяту і 3 000 на ўзроўні аспірантуры) і працавала 580 выкладчыкаў і 132 навуковых супрацоўнікаў. Адміністрацыйныя службы ўніверсітэта ўкамплектаваны 420 супрацоўнікамі.
Універсітэт з'яўляецца адным з вядучых навуковых цэнтраў Грэцыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа філасофіі
- Школа (дакладных) навук
- Школа навук аб здароўі
- Школа інжынерыі
- Школа адукацыі
- Школа эканомікі і бізнесу
- Школа прыгожых мастацтваў
- Школа сацыяльных навук
- Школа сельскай гаспадаркі
- Школа музыкі
- Школа інфарматыкі і тэлекамунікацый
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Янінскі ўніверсітэт