Афінскі эканамічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афінскі эканамічны ўніверсітэт
грэч. Οικονομικό Πανεπιστήμιο Αθηνών
Выява лагатыпа
Заснаваны 1920
Размяшчэнне Афіны
Сайт aueb.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афінскі эканамічны ўніверсітэт (грэч. Οικονομικό Πανεπιστήμιο Αθηνών) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Афінах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў Афінах на сродкі грэчаскага патрыёта і мецэната Грыгорыя Маразлі, які на працягу 15 гадоў займаў пасаду мэра Адэсы, былі пабудаваны настаўніцкі інстытут, камерцыйная акадэмія і акварыум. Першы пазней стаў часткай сучаснага ўніверсітэта.

Універсітэт быў афицыйна заснаваны як вышэйшая школа эканомікі. З 1926 па 1989 гады яна называлася Афінскай школай эканомікі.

Да 1955 года існаваў толькі адзін напрамак падрыхтоўкі студэнтаў. З тых часоў былі створаны два аддзяленні: эканамічнае і дзелавога адміністравання. У 1984 годзе школа была падзелена на тры аддзяленні: эканомікі, дзелавога адміністравання і статыстыкі і інфарматыкі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Эканамічны факультэт (1955)
  • Факультэт дзелавога адміністравання (1955)
  • Факультэт міжнародных і еўрапейскіх эканамічных адносін (1989)
  • Факультэт маркетынгу (1989)
  • Факультэт інфарматыкі (1984)
  • Факультэт статыстыкі (1989)
  • Факультэт бухгалтарскага ўліку і фінансаў (1999)
  • Факультэт кіравання і тэхналогій (1999)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]