Наксаскае герцагства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
васальная дзяржава
Герцагства Архіпелага
грэч. Δουκᾶτον Ἀρχιπελάγους
італ.: Ducato dell'arcipelago
Герб
Герб
Астравы герцагства станам на 1450 год
Астравы герцагства станам на 1450 год
< 
 >
1207 — 1579

Сталіца Наксас
Мова(ы) венецыянская;
грэчаская (распаўсюджаная)
Афіцыйная мова Venetian[d] і грэчаская мова
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква, Праваслаўная царква
Форма кіравання Княства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герцагства Архіпелага, або Герцагства Наксаскае (1207—1579) — герцагства, утворанае Венецыянскай рэспублікай пасля 4-га крыжовага паходу на астравах Эгейскага мора. З'яўлялася васалам Лацінскай імперыі. Першым герцагам і заснавальнікам стаў Марка Сануда.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Эгейскага мора, населеныя галоўным чынам праваслаўнымі грэкамі, традыцыйна з'яўляліся ўладаннем Візантыі. Пасля яе значнага паслаблення ў канцы XI стагоддзя, італьянскія рэспублікі і гарады-дзяржавы (Венецыя, Генуя, Піза) надаюць усю большую ўвагу кантролю за гандлем у імперыі, у тым ліку і за стратэгічна важнымі астравамі. У 1204 годзе, калі крыжакі захопліваюць Канстанцінопаль, у венецыянцаў з'яўляецца рэальная магчымасць захапіць астравы.

Венецыянскае кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Скарыстаўшыся гэтым, Венецыянская рэспубліка ў 1207 годзе ўключае астравы ў склад васальнага герцагства пад кантролем сваёй таласакратычнай рэспублікі. Сама Венецыя непасрэдна кантралюе і іншыя буйныя грэчаскія астравы (Эўбея, Кіпр, Крыт з драбнейшымі астравамі).

У параўнанні з уласна венецыянскімі тэрыторыямі, улада Венецыі над Наксаскім герцагствам была трохі менш адчувальная з-за раскіданасці архіпелага, а яе палітыка па ўкараненні каталіцтва адпаведна менш планамернай. Хоць венецыянская феадальная сістэма была практычна ідэнтычная візантыйскай, спробы ўкараніць каталіцтва выклікаюць пратэст сярод мясцовага грэчаскага сялянства, якое захоўвае праваслаўе. На востраве Наксас успыхвае паўстанне, паўстанцы хаваюцца ў крэпасці Апалірас (Апалірэ), дзе яны здаюцца пасля 6-тыднёвай аблогі венецыянцамі. Пры гэтым фінансавую дапамогу паўстанцам аказвае Генуя, якая імкнулася саслабіць свайго галоўнага канкурэнта ў рэгіёне — Венецыю.

Герцагства Наксас у 1204 годзе

Па меры раздачы ці продажы зямлі венецыянскім падданым, фармальнае герцагства драбніцца на на некалькі меншых фамільных уладанняў. На астравах таксама фарміруецца своеасаблівая сістэма сацыяльна-этнічных адносін, пры якіх невялікая група італьянцаў каталіцкага веравызнання пражывае ў галоўным пасёлку вострава, а залежныя грэчаскія сяляне пражываюць у сельскай мясцовасці. З-за рэзкага скарачэння грэчаскага насельніцтва ў гады войнаў і эпідэмій, венецыянцы, а затым і туркі прыцягваюць сюды групы албанскіх пасяленцаў (арнаўты), якія аселі на востраве Андрас.

Асманская імперыя паступова анексуе астравы ў XVI—XVIII стст., аднак вядома, што сям'я Гацадзіні з Балонні, утрымлівала востраў Сіфнас да 1617 года, а востраў Тынас кантраляваўся Венецыяй да 1714 года.

Падчас венецыянска-турэцкіх сутыкненняў, мясцовыя грэкі як правіла супрацоўнічалі з туркамі, якія пакідалі вялікую аўтаномію праваслаўнай царкве на землях, аднятых у Візантыйскай імперыі.

Кіраўнікі герцагства[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя Сануда[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя Крыспа[правіць | правіць зыходнік]

Кіраванне Асманскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Charles A. Frazee: The Island Princes of Greece. The Dukes of the Archipelago. Adolf M. Hakkert, Amsterdam, 1988. ISBN 90-256-0948-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]