Перайсці да зместу

Кіпрскае каралеўства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Кіпрскае каралеўства
Βασίλειο της Κύπρου
< 
 >
1192 (1184)  1489
Сталіца Нікасія
Мова(ы) Французская; грэчаская
Афіцыйная мова лацінская мова
Рэлігія Каталіцтва, Праваслаўе
Форма кіравання манархія
Дынастыя Лузіньяны
Кіраўнікі дзяржавы
Імператар Кіпра
  1184—1191 Ісак Камнін
Кароль Кіпра
  1192—1194 Гі дэ Лузіньян
  14741489 Кацярына Карнара
Гісторыя
  1192 Заснаванне
  1489 Анексаванне Венецыяй
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіпрскае каралеўства — дзяржава крыжакоў, створаная на Кіпры падчас Трэцяга крыжовага паходу. Праіснавала да 1489 года.

У 1184 годзе на Кіпры, які да гэтага моманту ўваходзіў у склад Візантыйскай імперыі, захапіў уладу стрыечны брат імператара Андроніка Камніна — Ісак.

У 1191 годзе Кіпр быў заваяваны Рычардам I Ільвінае Сэрца, каралём Англіі. Рычард прадаў востраў свайму сваяку, былому каралю Іерусалімскаму Гі дэ Лузіньяну.

Дынастыя Лузіньянаў перапынілася ў 1267 годзе, калі згасла мужчынская лінія Лузіньянаў. Прастол перайшоў да прынца з антыяхійскага княжацкага дому Гуга III, сына сястры Генрыха I Ізабелы і Баэмунда VI Антыяхійскага.

Аквітана-Нармана-Лузіньянская дынастыя кіравала да 1489 года. У 1473 годзе пасля смерці караля Жака II у яго нарадзіўся сын Жак III, але і ён праз год памёр. З гэтага часу Кіпр патрапіў пад уладу Венецыянскай рэспублікі. Намінальна каралевай лічылася ўдава Жака II Кацярына Карнара, якая паходзіла са знатнага венецыянскага роду. Яна завяшчала Кіпр Венецыі, якая ў 1489 годзе афіцыйна ўключыла востраў у склад сваіх уладанняў.

Спіс каралёў Кіпра

[правіць | правіць зыходнік]