Ахнантэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ахнантэс

Ахнантэс ланцэтны (Achnanthes lanceolata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Achnanthes


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  3429
EOL  11717
FW  83624

Ахнантэс[1] (Achnanthes) — род дыятомавых водарасцей сямейства ахантавых, які ўключае больш як 100 прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Клеткі адзінкавыя, або ў стужка- і кусцікападобных калоніях, дробныя аднаклеткавыя дыятомы даўжынёй менш 40 мкм. Асобныя клеткі маюць абалонку з двух створак, характэрных для дыятомаў. Створкі пераважна ланцэтныя, эліптычныя або лінейныя, з папярочнымі пункцірнымі або гладкімі штрыхамі. Ніжняя створка мае ніткападобнае або S-падобнае шво. Ракавіна выгнутая ў выглядзе збоку, на канцах часта сагнутая назад у процілеглым кірунку. У выглядзе абалонкі звычайна эліптычная. Клетка мацуецца да субстрату.

Размнажэнне бясполае, адбываецца праз тыповы падзел дыятомаў на два. Палавое размнажэнне адбываецца праз анігамію, у выніку чаго ў кожнай клетцы ўтвараюцца дзве гаметы. Затым адбываецца павелічэнне клетак падчас утварэнне ауксаспор.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі роду ў асноўным пасяляюцца на іншых раслінах (эпіфітызм) і сустракаецца ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Логінава Л. П. Ахнантэс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]