Ашмянскі разлом

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская антэкліза

Ашмя́нскі разлом — тэктанічная структура ў Ашмянскім, Смаргонскім, Маладзечанскім і Мінскім раёнах Беларусі, у межах Беларускай антэклізы.

Распасціраецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і абмяжоўвае з паўночнага ўсходу Валожынскі грабен. Прасочваецца ў фундаменце, верхнепратэразойскіх, ніжнепалеазойскіх і сілурыйскіх адкладах. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні фундамента вагаецца ад дзясяткаў да 250 м.

Залажэнне разлому адбывалася ў вендзе, найбольшая актывізацыя — у раннім палеазоі і сілуры.

Па глыбіні пранікнення разлом адносіцца да катэгорыі коравых. 3 паверхні ўздоўж яго распасціраецца Ашмянскае ўзвышша.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]