Аўгуста Вікторыя
Аўгу́ста Вікто́рыя, Аўгуста Вікторыя Фрыдэрыка Луіза Феадора Джэні (ням.: Auguste Viktoria Friederike Luise Feodora Jenny, 22 кастрычніка 1858 — 11 красавіка 1921) — прынцэса з роду Аўгустэнбургаў, у шлюбе — германская імператрыца і каралева Прусіі.
Дачка Фрыдрыха, тытульнага герцага Шлезвіг-Гольштэйнскага, чые прэтэнзіі на Шлезвіг-Гольштэйн паслужылі нагодай да вайны за Шлезвіг у 1864 годзе. Любіла мастацтва і складала музычныя п’есы для кларнета. Марай яе жыцця было наведаць Луўр у Парыжы: па палітычных прычынах ёй так і не атрымалася.
У 1881 годзе выйшла замуж за прынца Вільгельма Прускага, пасля імператара Вільгельма II. Пасля яго адрачэння ў 1918 годзе пераехала з ім у Нідэрланды, дзе і памерла. Магіла Аўгусты Вікторыі знаходзіцца ў пахавальні Гогенцолернаў у Антычным храме ў парку Сан-Сусі ў Патсдаме.
У шлюбе з Вільгельмам II у Аўгусты Вікторыі нарадзілася сямёра дзяцей, шэсць сыноў і адна дачка:
- Вільгельм (1882—1951), кронпрынц Прусіі
- Эйтэль Фрыдрых (1883—1942),
- Адальберт (1884—1948),
- Аўгуст Вільгельм (1887—1949),
- Оскар (1888—1958),
- Іаахім (1890—1920),
- Вікторыя Луіза (1892—1980), у 1913 годзе выйшла замуж за Эрнста Аўгуста, герцага Браўншвайгскага.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Auguste Viktoria Prinzessin von Schleswig-Holstein-Sonderburg-Augustenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Auguste Viktoria von Schleswig-Holstein-Sonderburg-Augustenburg // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. Bettelheim — B. — Т. 5, 1900. — S. 4. Праверана 2 студзеня 2025.
- ↑ Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Evers, «Auguste Viktoria» (3 выд., 1897).
- Августа Виктория // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся ў Любушскім ваяводстве
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1921 годзе
- Памерлі ў правінцыі Утрэхт
- Пахаваныя ў Патсдаме
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Асобы
- Гогенцолерны
- Ольдэнбургская дынастыя
- Прускія каралевы і германскія імператрыцы
- Нямецкія прынцэсы
- Прынцэсы прускія