Аўгусцін Дзюмэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўгусцін Дзюмэ
фр.: Augustin Dumay
Дата нараджэння 17 студзеня 1949(1949-01-17)[1] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Arthur Grumiaux[d]
Прафесіі дырыжор, скрыпач
Інструменты скрыпка[2]
Жанры класічная музыка[2]
augustindumay.com

Аўгусцін Дзюмэ (фр.: Augustin Dumay, нар.17 студзеня 1949, Парыж, Францыя) — французскі скрыпач і дырыжор з Парыжа[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Герберт фон Караян запрасіў Дзюмэ ў якасці саліста выступіць з Ё-Ё Ма ў Парыжы. Пазней ён выканаў Другі канцэрт Бела Бартака з Колінам Дэвісам і Берлінскім філарманічным аркестрам, дзе ён застаўся. У той час ён таксама працаваў для Новага Японскага філарманічнага аркестра, Аркестра раманскай Швейцарыі, Лонданскага сімфанічнага аркестра, Каралеўскага аркестра Кансертгебау, Лос-Анджэлескага філарманічнага аркестра, Манрэальскага сімфанічнага аркестра, Варшаўскага філармонічнага аркестра і нават камернага аркестра Малера. Таксама выступаў з такімі вядомымі нямецкімі дырыжорамі, як Курт Мазур, Курт Зандэрлінг, Вольфганг Заваліш, Крыстаф фон Дананьі, разам з Сэйдзі Адзава з Японіі, Шарлем Дзютуа са Швейцарыі, Генадзем Раждзественскім з Расіі і з французскімі: Маркам Мінкоўскім і Эмануэлем Крывінам. Дзюмэй выступаў у розных мюзік-холах, уключаючы Уігмар, Вікторыя, Санторы ў Токіа і Хол каралевы Лізаветы[4][5].

З 2003 па 2012 гады ён з’яўляецца галоўным дырыжорам Каралеўскага камернага аркестра Валоніі, з якім ён падарожнічаў па Еўропе. З 2002 па 2005 год ён займаў пасаду дырэктара аддзела мастацтваў на Музычным фестывалі ў Ментоне і стаў прафесарам Музычнай капэлы каралевы Елізаветы, дзе навучаў многіх маладых скрыпачоў[6]. Яго запісы былі ганараваны шматлікімі узнагародамі[4]. Яго музыку публікавалі такія кампаніі, як EMI і Deutsche Grammophon, і яна атрымала шмат узнагарод, такіх як Gramophone Award, Grammy і Victoires de la Musique. У цяперашні час ён працуе з Кітайскім і Ратэрдамскім філарманічнымі аркестрамі, Берлінскім сімфанічным аркестрам, Лазанскім камерным аркестрам і шмат іншымі[5].

Зноскі

  1. Augustin Dumay // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  3. Augustin Dumay – Primephonic (англ.)(недаступная спасылка). play.primephonic.com. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 24 студзеня 2023.
  4. а б Augustin Dumay. Naxos Records. Праверана October 30, 2013.
  5. а б Augustin Dumay. Violin Site. Архівавана з першакрыніцы May 10, 2013. Праверана October 30, 2013.
  6. Augustin Dumay, violin (англ.). Brussels Philharmonic.